Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім раёне 22 чэрвеня пройдзе абласная акцыя памяці

18.06.2021

У Докшыцкім раёне 22 чэрвеня пройдзе абласная акцыя памяці

На мемарыяльным комплексе «Шунёўка» у Докшыцкім раёне 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы пройдзе акцыя памяці «Дарогамі спаленых вёсак» у памяць аб знішчаных фашыстамі вёсках і сёлах Віцебскай вобласці.

У акцыі будуць удзельнічаць аўтаклубы вобласці. Прадстаўнікі кожнага раёна прывязуць карту спаленых вёсак свайго краю і раскажуць, колькі з іх было знішчана карнікамі, колькі так і не паўстала з попелу. Перад пачаткам мітынгу-рэквіема для гасцей мерапрыемства правядуць экскурсію па мемарыяльным комплексе, пабудаваным на месцы спаленай вёскі Шунёўка.

Ад вёскі не засталося і следу, калі туды 22 мая 1943 года рана раніцай уварваліся карнікі. Мірных жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі. Людзі прынялі пакутніцкую смерць, згараючы жыўцом. Маленькіх дзяцей ад 1 да 6 гадоў фашысты кінулі ў калодзеж. З зямлёй зраўнялі 26 двароў, адабралі жыццi ў 66 чалавек. Толькі траім шунёўцам цудам удалося выратавацца. Гэта сямігадовы хлопчык Валодзя Рудкоўскі, які знайшоў шчыліну ў палаючай адрыне і выслізнуў, уцёкшы пад градам куль у лес. І вясковец Канстанцін Ананіч з дачкой Сонечка, якія хаваліся ў зямлянцы ў лесе і засталіся незаўважанымі, калі фашысты прачэсвалі наваколлі ў пошуках жыхароў Шунёўкi. Соф'я Ананіч (Шаблоўская) пасля жыла ў Мінску і яшчэ доўгія гады прыязджала на малую радзіму - у вёску, ад якой захаваліся толькі гаротныя ўспаміны. Яна распавяла падрастаючаму пакаленню, як удалося выжыць і якія зверствы тварылі захопнікі на беларускай зямлі.

Удзельнікам акцыі таксама пакажуць тэатралізаваную пастаноўку, дзе прадставяць мірнае жыццё Шунеўкi і яе трагедыю. Пасля правядзення мітынгу-рэквіема прадстаўнікі аўтаклубаў перададуць моладзі Докшыцкага раёна карты спаленых вёсак як знак пераемнасці пакаленняў. Гэтыя карты затым адправяцца ў Бягомльскі музей народнай славы. Завяршальным журботным акордам мерапрыемства стане запальванне свечак памяці.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/06/68268/