Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
06.12.2021
У Докшыцкім раёне аб'яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне
Раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў прынята рашэнне аб правядзенні конкурсу на найлепшае афармленне адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, жылых дамоў да навагодніх свят.
Конкурс будзе праходзіць з 15 снежня па 5 студзеня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўстановы, прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі і асабіста ўсе жыхары раёна.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца эстэтычнае афармленне будынкаў, наяўнасць новых элементаў, ілюмінацыі. Прызавыя месцы прысуджаюцца ў наступных намінацыях: лепшае навагодняе афармленне вытворчых прадпрыемстваў, устаноў сацыяльнай сферы, малога бізнесу, прыватных і шматкватэрных жылых дамоў.
У конкурсе прызавыя месцы прысуджаюцца ў наступных намінацыях: «Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый вытворчай сферы», «Лепшае навагодняе афармленне сярод устаноў сацыяльнай сферы», «Лепшае навагодняе афармленне ў малым бізнэсе (індывідуальныя прадпрымальнікі)», «Лепшае навагодняе афармленне сярод індывідуальных жылых дамоў фізічных асоб», «Лепшае навагодняе афармленне шматкватэрных жылых дамоў», «Лепшае навагодняе афармленне балконаў, пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў».
Заяўкі прымаюцца аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама да 30 снежня па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31. Камісія будзе ажыццяўляць аб'езд з 4 па 6 студзеня.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.