Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім раёне ёсць першы экіпаж-тысячнік!

13.08.2020

У Докшыцкім раёне ёсць першы экіпаж-тысячнік!

Мінулы тыдзень на жніве завяршыўся працоўнай перамогай: знакаміты камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч з ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» разам са сваім памочнікам Максімам Барысевічам могуць па праву ганарыцца першым у раёне тысячным намалотам.

Усім зразумела: на жніве дарагая кожная пагожая хвіліна. Прынамсі, для Лаўцэвіч, якога, як жартуюць у гаспадарцы, нават паабедаць з камбайна не выбавіш, гэта не высокія словы. Таму першы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вараб'ёва, старшыня РА аб'яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Вікторыя Ждановіч, якія прыехалі павіншаваць герояў жніва, ўрачысты момант зацягваць не сталі, хоць у кожнага з прадстаўнічай дэлегацыі знайшліся цёплыя словы падзякі - за добрасумленнасць, за самаадданасць, за нялёгкую працу хлебаробаў. Дыпломы, салідныя грашовыя прэміі ад РК прафсаюза работнікаў АПК, падарункі, якія ўручылі Ядвіга Шульгат і Вікторыя Ждановіч, думаецца, сталі прыемным дадаткам і выдатным стымулам для далейшага дасягнення высокіх вынікаў.

Для Уладзіміра Пятровіча цяперашняя ўборачная кампанія юбілейная - трыццатая. Максім жа ў мінулым годзе прыняў «баявое хрышчэнне» побач з вопытным старэйшым таварышам, годна ўзяў высока паднятую ім планку і ў гэтым годзе з ахвотай згадзіўся працаваць у экіпажы з раённай зоркай жніва. Падарунак ад РА ГА «БРСМ» - беленькую майку з вышыванку і лагатыпам «За Беларусь!» - апранаць не стаў. Па-даросламу разважліва патлумачыў: гэта на святы, на выхадныя, а на камбайне трэба нешта цёмнае - ўсё-ткі «праца пыльная». На такой жартаўлівай ноце развіталіся, і камбайнеры хуценька занялі свае месцы за штурвалам і на мастку. Некалі размовы весці: трэба змагацца за другую тысячу.

Алена Несцяронак.

Фота аўтара.

Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/08/ekipazh-tysyachnik/