Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім раёне на сённяшні дзень зарэгістравана 12 аграсядзіб

28.10.2020

У Докшыцкім раёне на сённяшні дзень зарэгістравана 12 аграсядзіб

Эксперты прызнаюць, што Беларусь дасягнула істотнага прагрэсу ў аграэкатурызме, які Сусветная турысцкая арганізацыя у структуры ААН абрала дэвізам бягучага года. Толькі ў мінулым годзе, па дадзеных Белстата, сельскія аграсядзібы рэспублікі наведалі больш 422 тысяч чалавек. У Докшыцкім раёне на сённяшні дзень зарэгістравана 12 аграсядзіб. Дзве з іх - "У Таццяны" і "Вясковае хараство" - у Дамашкавічах.

Урач-тэрапеўт з Мінска Аксана Волчак, муж якой некаторы час працаваў у санаторыі "Лясное", прызнаецца, што закахалася у гэтыя месцы з першага погляду. Спачатку набылі ўчастак, каб пабудаваць у Дамашкавічах дом-дачу, але крыху пазней прыйшла думка: а чаму б сярод такой прыгажосці не адпачываць не толькі самім, але і родным, сябрам, знаёмым? А ўжо пасля - чаму б на гэтай аснове не арганізаваць невялікі бізнэс?

-Не скажу, што адразу ўсё пайшло гладка, - распавядае Аксана Вітальеўна. -У крэдыце мне было адмоўлена. Аргумент: недастаткова высокія даходы. Гэта, вядома, здзівіла: калі б яны былі дастаткова высокімі, то навошта тады і дапамога? Але не спыніла: узяліся з мужам за будаўніцтва з тымі сродкамі, што мелі. Так, "стаж" у нас яшчэ невялікі, справа рухаецца не настолькі хутка, як хацелася б, а таму кожны новы "штрых" выклікае гонар і прыносіць задавальненне.

Аксана Вітальеўна канстатуе: яе дзіцяці - «Вясковаму хараству» - па добраўпарадкаванні яшчэ расці і расці, каб дасягнуць ўзроўню сядзібы Таццяны Шыян. Аднак на колькасць адпачывальнікаў гэты факт ніяк не ўплывае, паколькі сам дом абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага жыцця, а газонамі і кветнікамі гараджанаў не здзівіць - ім падавай натуральную, не кранутую чалавекам прыгажосць, а яна побач - лес, возера. У гэтым годзе сядзіба практычна не пустуе: у няпростай сітуацыі з каранавiрусам многія імкнуцца да такой вось прыемнай ізаляцыі. Ды і ў іншыя гады, адзначае суразмоўца, грэх было скардзіцца на недахоп наведвальнікаў, хоць рэкламнай дзейнасцю вельмі не займаліся, акрамя таго што размясцілі аб'яву на турыстычным партале Holiday.by.

- Мару аб тым, што ў далейшым адпачынак на нашай сядзібе набудзе разыначку, пэўны кірунак, - дзеліцца Аксана Вітальеўна. - Я вялікі прыхільнік здаровага ладу жыцця, таму вельмі хочацца, каб сем'і, якія будуць да нас прыязджаць, не толькі адпачывалі, але і аздараўляліся. А гэта і правільнае харчаванне - натуральныя, экалагічна чыстыя прадукты, фіта-чаі, і лазня з венікамі, травой, масажам, і спартыўная пляцоўка, і шмат чаго іншага. Як хутка ўдасца ажыццявіць задуманае, не магу сказаць. Пакуль што асноўны груз арганізацыйных і бытавых пытанняў ляжыць на мне. Чалавек я досыць энергічны і мабільны, графік асноўнай працы дазваляе, так курсірую ўвесь час паміж сталіцай і Докшыцамі. Зразумела, муж і дачка мне дапамагаюць, таму спадзяюся, што з цягам часу бізнес стане сямейных і мы зможам разгарнуцца на поўную моц. Ва ўсякім выпадку, адступаць не збіраюся: да гэтага месца ўжо прыкіпела душой.

Ад ўтульнай сядзібы «Вясковае хараство» да возера рукой падаць.

Алена Несцяронак.

Фота аўтара.