Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.09.2020
У Докшыцкім раёне прайшла дабрачынная акцыя ФПБ «Прафсаюзы - дзецям»
У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі ФПБ «Прафсаюзы - дзецям» старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч наведалі Янкоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Канцылярскія тавары, патрэбныя падчас навучання, падарылі госці цяперашнім жыхарам СПЦ. Гэта два браты з Порплішча. Маленькі Коля пойдзе ў другі клас. Ён вельмі любіць маляваць і ляпіць з пластыліну, а таму вельмі ўзрадаваўся падарункам, сярод якіх былі і пэндзлi, і фарбы. Васьмікласнік Максім таксама падзякаваў за вучнёўскія прыналежнасці і сказаў, што вельмі сумуе па сваіх школьных сябрах, а таму з нецярпеннем чакае першага верасня.
- Дадзеная дабрачынная акцыя праходзіць па ўсёй краіне кожны год, - кажа Ядвіга Іосіфаўна. - З прафсаюзных сродкаў аказваецца матэрыяльная дапамога шматдзетным сем'ям у падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. Таксама наведваюцца інтэрнацкія ўстановы.
Яўгенiя Малевіч.
Фота аўтара.
Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/09/akciya-fpb/