Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім раёне прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам дэлегатаў УНС

22.02.2021

У Докшыцкім раёне прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам дэлегатаў УНС

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт дыялогавым пляцоўкам з дэлегатамі УНС. Дыскусіі праходзяць пад лозунгам «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць».

З дзевяцікласнікамi СШ № 2 сустрэўся трактарыст-машыніст ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Уладзімір Лаўцэвіч.

У пытаннях, якія школьнікі актыўна задавалі Уладзіміру Пятровічу, прагучалі тэмы маладзёжнай палітыкі, экалогіі і, вядома ж, сельскай гаспадаркі. Менавіта апошняя выклікала шчырую размову. Уладзімір Лаўцэвіч падзяліўся з хлопцамі ўспамінамі, як ён прыйшоў у прафесію, якой прысвяціў 32 гады свайго жыцця, як упершыню сеў за руль магутнага камбайна.

- Мая праца - мой дом, - казаў трактарыст-машыніст. - Лічу, што кожны павінен сваю працу выконваць сумленна. Толькі тады атрымаецца годны вынік. І не толькі для сябе, але і для грамадства.

На пытанне, якія якасці Уладзімір Пятровіч шануе ў людзях, ён адзначыў працавітасць, прыстойнасць, павагу да старэйшых. І толькі асабістым прыкладам гэтыя якасці можна прышчапіць падрастаючаму пакаленню.

У канцы мерапрыемства быў дадзены старт рэспубліканскаму праекту БРСМ «Роднае - народнае», накіраванаму на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў.

«Я - сельскі жыхар», - гэтыя словы сталі лейтматывам адкрытага дыялогу, які адбыўся ў Тумілавіцкай ДС-БШ з былым выпускніком, перадавіком аграпрамысловага комплексу, дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу Вячаславам Аніковічам. У сваім выступе Вячаслаў Іванавіч звярнуў увагу на ключавыя прыярытэты пяцігодкі і заклікаў дзяцей любіць сваю Радзіму, зямлю, на якой жывем. Вячаслаў Аніковіч працуе ў сельскай гаспадарцы 34 гады і ніколі не пашкадаваў аб абраным шляху. Вучням пажадаў, каб пасля гэтай сустрэчы ў іх душах загарэлася іскра любові і павагі да прафесіі сельскага працаўніка.

Яўгенiz Малевіч.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/02/dialogovye-ploshhadki-2/