Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
01.06.2022
У Докшыцкім раёне ўпершыню адкрыты абаронна-спартыўны лагер
Абаронча-спартыўны лагер "Спартанцы" з кругласутачным знаходжаннем навучэнцаў 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Докшыцкага раёна адкрыўся сёння на базе кругласутачнага аздараўленчага лагера "Бярозка".
Арганізацыя дадзенага лагера - альтэрнатыва вучэбна-палявым зборам, якія праводзяцца для дзесяцікласнікаў у кожнай асобнай школе. Хлапчукі будуць займацца страявой, агнявой, тактычнай і іншымі відамі падрыхтоўкі да воінскай службы. Усяго ў рамках летняй аздараўленчай кампаніі адпачнуць 720 школьнікаў раёна. Начальнік лагера - кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Крулеўшчынскай школы Уладзімір Піскуновіч. Разам з ім будуць працаваць педагогі раёна.
Павітаць хлопцаў прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела па адукацыі Дзмітрый Партанка, старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская, прадстаўнікі сілавых структур. Першыя заняткі з курсантамі правёў ваенкам раёна Віталь Ляснічэнка.