Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.12.2022
У фае Докшыцкага ДЦК адкрылася выстава работ дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
У фае Докшыцкага ДЦК адкрылася выстава выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі "Творчасць без межаў" у рамках фестывалю "Сонечны круг".
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся Алег Кавалёнак, які ўручыў аўтарам творчых работ дыпломы і падарункі. Спецыяльным прызам, заснаваным грамадскімі аб'яднаннямі "Белая Русь" і "Беларускі саюз жанчын", узнагароджаны самы юны ўдзельнік выставы - Валянцін Таберка.
На свяце прагучалі музычныя падарункі ў выкананні фолк-групы "Пацэркі" Докшыцкай ДШМ імя М. Сакалоўскага. Радасна сустрэлі хлопцы казачных герояў Снегавіка і Шчанка, якія запрасілі ўсіх паўдзельнічаць у гульнявой праграме. У гэтым ім дапамог калектыў Докшыцкай батлейкі Патупчыка. Шмат жадаючых знайшлося паўдзельнічаць у творчых майстар-класах, якія правялі педагогі Цэнтра дзяцей і моладзі, майстры Дома рамёстваў і спецыялісты аддзялення дзённага прабывання інвалідаў.
Выстава будзе працаваць два тыдні.
Крыніца з фота: https://www.dokshitsy.by/2022/12/detej-i-molodyozhi-s-ogranichennymi-vozmozhnostyami/