Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25.08.2020
У гаспадарках Докшыцкага раёна расце колькасць тысячнікаў
У чарговы раз для ўшанавання перадавікоў жніва ў сельгаспрадпрыемствы наведаліся старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч і начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Уладзімір Петрушэнка.
Каштоўныя падарункі, вельмі патрэбныя кіроўцам і механізатарам наборы ключоў, ад абласнога аб'яднання Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрофмаш» былі ўручаны работнікам трох гаспадарак. Гэта вадзіцель ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Ігар Каросцік, заняты на адвозцы збожжа, экіпаж з КУП «Докшыцкі» у складзе старшага камбайнера Дзмітрыя Клімко і камбайнера Пятра Зубрыцкага, а таксама камбайнеры Юрый Цягуновiч і Арцём Кучыц з ГП «АграСiтцы». Дарэчы, Сітцаўскiя механізатары, якія на камбайне працуюць па сельскагаспадарчых мерках не так даўно - сем і пяць гадоў адпаведна - на днях сталі ў гаспадарцы першымі тысячнікамі. Аднак не апошнімі: літаральна на пяткі ім наступае сямейны экіпаж бацькі і сына Аляксандра і Дзмітрыя Кудзеркаў. Тысячнага намалоту дасягнуў у ААТ «Замастачанскае» Юрый Глінскі. «На падыходзе» да тысячы тон яшчэ некалькі экіпажаў у раёне. Застаецца толькі спадзявацца на спрыяльнае надвор'е, каб аграрыі маглі завяршыць жніво ў аптымальныя тэрміны і без страт.
На фота: механізатар ГП «АграСiтцы» Юры Цягуновiч.
Алена Несцяронак.
Фота аўтара.
Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/08/rastet-chislo-tysyachnikov/