Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У гаспадарках Докшыцкага раёна жніво знаходзіцца «ў зеніце»

17.08.2020

У гаспадарках Докшыцкага раёна жніво знаходзіцца «ў зеніце»

Як і ў любым сельгаспрадпрыемстве, ўчас жніва праца ў КУП «Докшыцкі» кіпіць з самай раніцы. Камбайнеры, тыя, хто выязджае на нівы, калі спадае раса і прасыхаюць каласы, свой працоўны дзень пачынаюць нашмат раней. Адпачыць лішнія гадзіну-іншую не даводзіцца: трэба праверыць гатоўнасць тэхнікі да бесперабойнага ўборачнага працэсу. Механізатары продувают фільтры, чысцяць бункеры, змазваюць-падкручваць ўсе жыццёва важныя для іх магутных, але ўжо досыць «зношаных» агрэгатаў дэталі. У полi значная любая дробязь, таму ўсе працы праводзяцца скрупулёзна. А яшчэ трэба заправіцца. Глядзіш - ужо і сонца высока, пара жаць...

Экіпаж у складзе Сяргея Зевалiча і Сяргея Зязюлi па намалоту паступова набліжаецца да тысячы тон збожжа. Нядрэнныя вынікі і ў сямейнага тандэму - Васіля Зубрыцкага і яго сына-васьмікласніка Валерыя, які пад бацькавай апекай і на яго годным прыкладзе пазнае ўсе прамудрасці нялёгкай працы хлебароба. Менавіта гэтых механізатараў мы заспелі падчас камандзіроўкі на ўборцы жыта каля вёскі Слабада. Контурнасць палёў у КУП «Докшыцкі» невысокая, а шкада. Здалося, што менавіта на гэтым невялікім участку ўраджайнасць павінна быць «на ўзроўні»: залацістыя каласы густыя і буйныя.

На ўчорашні дзень жніво ў гаспадарцы «у зеніце »: збожжавыя і зернебабовыя прыбраны прыкладна на палове з пасеяных 1300 гектараў. Ураджайнасць больш чым на восем цэнтнераў з гектара вышэй, чым летась - 27,1 ц/га. Аднак з лідэрамі уборачнай - ААТ «Таргуны"», ГП «АграСiтцы», дзе гэты паказчык перавышае 32 ц/га, спаборнічаць пакуль не прыходзіцца. Калі ж браць статыстыку ў сярэднім па раёне, то ўраджайнасць збожжавых складае 30,8 ц/га. Вось-вось з лёгкай рукі Уладзіміра Лаўцэвіча будуць дасягнуты новыя тысячныя намалоты. Чакаем іх з нецярпеннем, а таксама і яшчэ большага павышэння ўраджайнасці, каб гаспадаркі і дзяржзаказ змаглі выканаць, і у засекі багаты ўраджай засыпаць.

Алена Несцяронак.

Фота Вячаслава Чэрвінскага.

Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/08/zhatva/