Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25.06.2020
У мінулыя выходныя ў Докшыцкім раёне прайшоў суботнік
У раённым суботніку 20 чэрвеня прынялі ўдзел 4333 чалавекі, зароблена больш 19,5 тысячы рублёў.
Прыклад паказалі работнікі райвыканкама разам са старшынёй Алегам Кавалёнкам, якія займаліся добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу «Ходараўка».
Камунальнікі працавалі каля гарадскога возера. Яны ачысцілі зону адпачынку ў парку «Заазёрны»: адрамантавалі і пафарбавалі альтанкі і малыя архітэктурныя формы. Абнавілі летні амфітэатр: арачную столю замянілі на новую. Супрацоўнікі аддзела адукацыі райвыканкама ачысцілі ад іржы, а затым пафарбавалі плот па вуліцы Савецкай.
У некаторых дварах шматкватэрных дамоў працавала спецтэхніка. На вуліцах Кастрычніцкай і Чарняхоўскага ў раённым цэнтры будаўнікі і дарожнікі дэмантавалі гнілыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама вывезлі несанкцыянаваныя звалкі.
Супрацоўнікі арганізацый райцэнтра абкошвалi тэрыторыю гарадскiх, каталіцкiх, мусульманскіх могілак і могілак «Блонь», а таксама абочыны на Мінскай, Заазёрнай, Зарэчнай і Бярэзінскай вуліцах.
У гэты дзень прыбіраліся не толькі ў горадзе. У многіх вёсках раёна мясцовыя жыхары актыўна наводзілі парадак у сваіх дварах, на вясковых могілках. У населеныя пункты выязджалі замацаваныя за імі арганізацыі.
Таццяна Падбярэзкая.
Фота аўтара.