Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Бярозкаўскага сельсавета

22.09.2026

У раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Бярозкаўскага сельсавета

У населеных пунктах былі арганізаваны прыёмы грамадзян.

У аг. Бярозкі да кіраўніка раёна звярнуўся мясцовы жыхар па пытанні кошту дроў.

Жыхарка в. Мацееўцы закранула пытанні, якія датычацца асфальтавання ўчастка дарогі ад в. Сасновая да в. Вітунічы, а таксама стану пясчанай пляцоўкі, што прымыкае з боку рынкавай плошчы ў Докшыцах.

У в. Крамовічы, дзе прыём вяла кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Валянціна Рандаравіч, гучалі словы падзякі за добрае гандлёвае абслугоўванне. Насельніцтва задаволена работай аўталаўак ад санаторыя "Баравое" і Докшыцкага хлебазавода. Разам з тым вяскоўцы паскардзіліся на якасць мабільнай сувязі і прасілі адрамантаваць агароджу на мосце праз р. Вілію.

Асартыментам тавараў у аўтамагазінах філіяла аблспажыўсаюза незадаволены жыхары вёсак Шклянцы і Асінавік.

На ўсе пытанні дадзены кампетэнтныя тлумачэнні, асобныя з іх узяты на кантроль.