Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10.04.2020
У сельгаспрадпрыемствах Докшыцкага раёна сяўба ідзе па плане
- У гэтым годзе пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя адведзена 1890 гектараў, з іх на сённяшні дзень засеяна больш 750, - паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Васіль Грыгаровіч.
Паблізу вёскі Каляга механізатар Віктар Суднік на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АКПД-6р сеяў гарох. На загрузніку яму дапамагаў механізатар са стажам Іван Каляга. Глебу для сяўбы рыхтаваў Міхаіл Валковіч. Усе трое - сапраўдныя работнікі, якіх не трэба падганяць. Даведзеныя дзённыя нормы выпрацоўкі заўсёды перавыконваюць, бо з'яўляюцца практычна патомнымi хлебаробамі. Вось і на гэтым полі працуюць толькі другі дзень, а ўжо засеялі 80 гектараў.
Наогул жа за працоўны дзень, які доўжыцца 12 гадзін з двума перапынкамі на абед, хлопцы паспяваюць засеяць у сярэднім па 50 гектараў. Працэс адладжаны так, што ён бесперапынны. Як толькі сканчаюцца насенне, тут жа да загрузніка падыходзіць машына, якая яго і напаўняе. У дзень атрымліваецца тры разы.
- Настрой добры. Зерне падвозяць, абедамі кормяць. Толькі б тэхніка не ламалася, - кажуць механізатары.
А на палях ля вёскі Вораны поўным ходам ідзе сяўба пшаніцы. Адначасова уносіцца арганіка, падкормліваюцца азімыя збожжавыя.
На фота: механізатар Віктар Суднік
Тэкст і фота Пятра РОМЫСЛАВА.