Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
03.12.2021
Удзельнікаў абласнога форуму маладых спецыялістаў сустракае Докшыччына
Сёння ў Докшыцкім раёне праходзіць трэці этап абласнога форума маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці. Удзел у мерапрыемстве прымаюць юнакі і дзяўчаты з Докшыцкага, Браслаўскага, Бешанковіцкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Пастаўскага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
Праграма форума вельмі насычаная і складалася з некалькіх этапаў. Удзельнікі абмяняліся досведам, вывучылі асаблівасці працы сваіх калег. Маладыя людзі наведалі Бягомльскі музей народнай славы, раённыя арганізацыі і прадпрыемствы: ААТ «Завод «Ветразь», ПУ «Віцебскторф», ДЛГУ «Бягомльскі лясгас». Таксама ўдзельнікі Форума запалілі лампады і ўшанавалі памяць загінуўшых на мемарыяльным комплексе «Шунёўка».
У кінаканцэртнай зале «Іскра» праходзіць традыцыйная дыялогавая пляцоўка «Дыялог на роўных», а таксама канцэртная праграма з удзелам маладзёжных творчых калектываў.
https://www.dokshitsy.by/2021/12/uchastnikov-oblastnogo-foruma-molodyx-specialistov-vstrechaet-dokshichchina/