Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў выхаванцаў Бягомльскай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам

24.12.2021

Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў выхаванцаў Бягомльскай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат Докшыцкага раёна.

Ужо больш за дзесяць гадоў Уладзімір Паўлавіч напярэдадні Новага года прыязджае ў госці да хлопцаў. І абавязкова з каштоўнымі падарункамі і прысмакамі. На гэты раз, напрыклад, падарыў ноўтбук.

Да віншаванняў і пажаданняў далучыліся старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак і старшыня райсавета Валянціна Рандарэвіч, якія таксама прывезлі каштоўныя падарункі. Не засталіся ўбаку і шэфы навучальнай установы - ААТ «ААБ Беларусбанк», Лукомская ДРЭС, а таксама ТАА «Клуб вялікага спорту» і ТАА «Спорт без межаў». Яны падарылі рабятам тэлевізар, манаблок, пральныя машыны, электрычную пліту, дываны.

Разам з выкладчыкамі хлопцы падрыхтавалі для дарагіх сяброў вясёлы паказ «Навагодняя тусоўка». А пасля яго заканчэння ўсе разам сфатаграфаваліся, каб захаваць цёплыя ўспаміны на увесь год, да наступнай сустрэчы.

У Бягомльскай школе-інтэрнат пражываюць 82 выхаванца, 29 з якіх - дзеці-інваліды. Хлопцы ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах і конкурсах, дзе займаюць прызавыя месцы. Асноўная задача школы-інтэрнат - падрыхтоўка выхаванцаў да самастойнага жыцця.

Фотарэпартаж: https://www.dokshitsy.by/2021/12/v- begomlskoj-shkole-internat/