Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10.01.2025
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак наведаў з рабочым візітам Докшыцкі раён
На прыём грамадзян, які прайшоў у малой зале раённага выканаўчага камітэта з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала і яго намесніка Аксаны Палачанінай, прыйшоў ксёндз-пробашч касцёлаў у Бягомлі і Бярозаўцы Тадэвуш Кавальскі. Ксёндз Тадэвуш расказаў аб дзейнасці дабрачынных фондаў, утвораных пры касцёлах, якія дапамагаюць людзям пазбавіцца ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Абмяркоўваліся пытанні фінансавай дапамогі фондам.
Далей адбылася сустрэча ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей са святарамі раёна, падчас якой ішла размова аб маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб правілах перарэгістрацыі рэлігійных абшчын. У ходзе гутаркі Аляксандр Румак адзначыў актыўную работу ў раёне ў гэтым напрамку, а таксама станоўча ацаніў абстаноўку ўзаемнай павагі і дыялогу ў адносінах паміж дзяржаўнымі органамі кіравання і рэлігійнымі арганізацыямі, вернікамі розных канфесій, стварэнне неабходных умоў для задавальнення рэлігійных патрэб вернікаў.
Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала павіншаваў з днём нараджэння іерэя Паўла Іоську, клірыка прыхода Свята-Пакроўскай царквы.
У рамках візіту ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак наведаў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы і аддзяленні Докшыцкага ТЦСАН.
З дзейнасцю аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН азнаёміла яго начальнік Таццяна Баравікова.
Загадчыца аддзяленнем дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Алена Сарокіна расказала пра цесную сувязь установы з праваслаўнай царквой, пра актыўную дзейнасці па наведванні святых месцаў Беларусі і Расіі, дабрачынных справах аддзялення.
Вакальная гурт "Пой, душа!" падрыхтаваў для гасцей музычны падарунак.