Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24.07.2026
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы
З надыходзячым святам калег і ветэранаў службы павіншаваў начальнік Докшыцкага РАНС Уладзімір Плашчанка. Да віншаванняў далучылася старшыня раённай Рады дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. - Дзякуй вам за самаадданую працу, за гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў патрэбную хвіліну. Асаблівая падзяка ветэранам службы, старэйшаму пакаленню, якое прадаўжае працаваць. Вы валодаеце досведам і мудрасцю. Не толькі ведаеце, як тушыць пажары, але і як правільна правесці прафілактычную работу, каб у нас у раёне надзвычайных сітуацый было менш. Адным з урачыстых момантаў стала ўручэнне ўзнагарод раённага і абласнога ўзроўняў лепшым працаўнікам пажарнага ведамства. У праграме таксама былі прадстаўлены паказальныя выступленні па ліквідацыі наступстваў ДТЗ і выратаванні людзей на вадзе. Для дзяцей працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі.