Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Ураджайным для аграрыяў Докшыцкага раёна стаў абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі — 2025"

07.10.2025

Ураджайным для аграрыяў Докшыцкага раёна стаў абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі — 2025"

З выдатным настроем адправілася на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2025" дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Абіралам. Прычыны для гэтага меліся важкія: уборачная кампанія на Докшыччыне завершана з годнымі вынікамі.

На ўрачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Першы намеснік прэм'ер-міністра краіны Мікалай Снапкоў адзначыў, што Паўночная вобласць у параўнанні з мінулым годам павялічыла валавы збор збожжа на 40 працэнтаў і сабрала больш за мільён тон. І гэта пры тым, што падчас асноўнага этапу ўборачнай кампаніі 25 дзён стаяла дажджлівае надвор'е!

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін у сваім выступленні завастрыў увагу на тым, што па аб'ёмах збору масласямян рапсу вобласцю ўпершыню з 2020 года пераадолены стотысячны рубеж, а сярэдняя ўраджайнасць рапсу рэкордная – 18,1 цэнтнера з гектара. І як жа прыемна канстатаваць, што Докшыцкі раён у абласным спаборніцтве ў намінацыі "сярод раёнаў на ўборцы рапсу" заняў першае месца! Сярэдняя ўраджайнасць "чорнага золата" ў нашых аграрыяў склала 19,7 цэнтнера з гектара, а такія гаспадаркі як ААТ "Таргуны" і ААТ "Бягомльскае" дасягнулі значна вышэйшага выніку.

Кіраўнік нашага раёна падымаўся на дажыначную сцэну яшчэ раз: у абласным спаборніцтве па добраўпарадкаванні машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў у намінацыі "сярод раёнаў" Докшыцы таксама сталі першымі. А ў намінацыі "сярод сельскагаспадарчых арганізацый" у ліку пераможцаў - КУСГП "АграСітцы" – высокую ўзнагароду прыняў дырэктар гаспадаркі Міхаіл Транчэўскі.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ААТ "Бягомльскае" за высокія вытворчыя вынікі, значны ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны сельскай гаспадаркі краіны ўручыў на свяце кіраўніку сельгаспрадпрыемства Аляксандру Навіцкаму старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка.

І гэта яшчэ не ўсе ўзнагароды. Падзякай кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны трактарыст-машыніст ААТ "Таргуны" Юрый Малюжанец. Старшыня Віцебскага аблвыканкама ўручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва Аляксандру Трусу (ААТ "Таргуны") — у намінацыі "сярод старэйшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельгасарганізацый ва ўзросце да 31 года" і трактарысту гэтага ж сельгаспрадпрыемства Аляксандру Маскалёнку, які стаў першым у вобласці на адвозцы збожжа. Граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК адзначаны трактарыст-машыніст ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс" Уладзімір Лаўцэвіч.

Наталля Вараб'ёва, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні:
— Прымаю ўдзел у абласных "Дажынках" ужо шмат гадоў. Заўсёды гэтае свята праходзіць велічна, маштабна. Кожнае застаецца ў памяці чымсьці асаблівым. Адметнасцю цяперашняга і прычынай для асаблівага гонару, думаю, не толькі для мяне асабіста і членаў нашай дэлегацыі, але і для ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі Докшыччыны стала тое, што наш раён адзіны з усіх раёнаў вобласці адзначаны на галоўным свяце аграрыяў двойчы. Гэта наша агульнае дасягненне, наша агульная радасць, наш агульны стымул працаваць яшчэ лепш і дасягаць больш высокіх вытворчых вынікаў.

dokshitsy.by