Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29.07.2025
У вёсцы Вецяры прайшло мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю мадэрнізаванага вадаправода. Работы выканаў філіял "Докшыцыводаканал"
Кошт аб'екта па каштарысе склаў 360 тысяч рублёў.
Павіншаваць з гэтай падзеяй жыхароў вёскі прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Падсвільскай выбарчай акрузе Віктар Мірош.
Сяргей Абірала:
- Мадэрнізацыя ў Вецяры праведзена дзякуючы зваротам грамадзян да дэпутатаў, да органаў мясцовай улады. Пры падтрымцы кіраўніцтва "Віцебскводаканал" было прынята рашэнне пабудаваць аб'ект у аптымальныя тэрміны. У гэтага населенага пункта сёння ёсць будучыня, ёсць перспектывы, таму ў наступным годзе, магчыма, тут будзе зроблена яшчэ і дарога.
Віктар Мірош:
- Прыемна, што ёсць паразуменне паміж раённай уладай і эксплуатуючымі арганізацыямі. Не сакрэт, што праца вяскоўцаў не лёгкая, таму для іх так важна ствараць камфортныя ўмовы для жыцця.
t.me/PRO_Dokshitsy