Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26.11.2025
У Докшыцах пачынаецца долевае будаўніцтва 40-кватэрнага дома
На вуліцы Усходняй у Докшыцах пачынаецца долевае будаўніцтва 40-кватэрнага дома. Ён размесціцца насупраць чатырохпавярхоўкі, недалёка ад лесапаркавай зоны. Усе падрыхтоўчыя работы практычна завершаны: пракладзена новая газавая труба, завезены неабходныя матэрыялы, устаноўлены бытоўкі для будаўнікоў.
- Новы дом будзе панэльны, вышынёй у пяць паверхаў, - паведаміў кіраўнік праекта дзяржаўнага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага раёна" Сяргей Бяляўскі. - З адным скразным пад'ездам. Зайсці ў дом і выйсці з яго можна будзе з двух бакоў. Упэўнены, што навасельцы ацэняць і дзве новыя выгоды — ліфт і памяшканне для зарадкі электрычных інвалідных калясак.
Пасля завяршэння будаўніцтва каля шматкватэрнага дома плануецца ўладкаваць аўтамабільную стаянку і пешаходныя дарожкі, а таксама ўсталяваць дзіцячую гульнявую пляцоўку са спартыўнымі трэнажорамі. Усе работы, адказнасць за якія ўзяло на сябе Глыбоцкае ПМК-48, завершацца ў другім паўгоддзі 2026 года.
dokshitsy.by