Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19.01.2026
У Докшыцах павіншавалі работнікаў сацыяльнай абароны
Урачыстае мерапрыемства "Ёсць такая прафесія – людзям дапамагаць!" да Дня работнікаў сацыяльнай абароны прайшло сёння ў Докшыцкім ГЦК.
На свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская.
Паважаныя госці цёпла павіншавалі прысутных у зале з прафесійным святам, уручылі заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых, а таксама грашовыя сертыфікаты для ТЦСАН і падарунак для аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч уручыла сертыфікат на 500 рублёў для аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН ад Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў і сертыфікат на 4,5 тысячы рублёў ад кіраўніцтва раёна на развіццё тэрытарыяльнага цэнтра.
Сертыфікат на 400 рублёў ад калектываў райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў для куплі швейнай машынкі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна ўручыла загадчыцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Таццяне Баравіковай.
Святочны настрой для віноўнікаў урачыстасці дапамагалі ствараць творчыя калектывы раёна, якія падрыхтавалі выдатныя музычныя віншаванні.
dokshitsy.by