Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28.03.2025
У Докшыцах прайшоў злёт перадавікоў народнай гаспадаркі
У Докшыцах прайшоў традыцыйны злёт перадавікоў народнай гаспадаркі "Вашай працай прыгажэе зямля".
У фае ККЗ "Іскра" для ўдзельнікаў злёту прадстаўлены выставы, арганізаваныя прадпрыемствамі, установамі культуры, адукацыі і іншых сфер раёна.
Святочную атмасферу стварылі музыканты ўзорнага аркестра баянаў Докшыцкай ДШМ ім. М. Сакалоўскага.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве "Вашай працай прыгажэе зямля", прысвечаным падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Докшыччыны за 2024 год і 85-годдзю ўтварэння раёна, удзельнічаюць старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і дэпутацкі корпус, кіраўнікі арганізацый і лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.
Сярод ганаровых гасцей - кіраўнік спраў Мядзельскага райвыканкама Таццяна Пруднікава, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Мядзельскага райвыканкама Таццяна Хацяновіч, намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Генадзь Ягораў і намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Прамагралізінг" Павел Кароткіх.
У глядзельнай зале павіталі ветэранаў працы. Сярод іх Уладзімір Новікаў, Святлана Рацьковіч, Святлана Шохава, Галіна Глымушко, Таццяна Талеронак, Ала Карніловіч, Галіна Белая, Людміла Радзько, Таццяна Стукан, Генадзь Пацэвіч, Святлана Каляга, Мікалай Трахінін, Аляксандр Рамейка, Марыя Падцераб, Ванда Паляніна, Тамара Альшэўская, Валянціна Машкевіч, Тамара Харытонава, Мікалай Ючковіч, Дзмітрый Ралавец, Ніна Гатоўка.
На злёце перадавікоў народнай гаспадаркі Докшыччыны выступіў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.
Працоўныя калектывы, прызнаныя лепшымі па выніках работы за 2024 год.
У галіне сельскай гаспадаркі: ААТ "Бягомльскае"
Сярод арганізацый прамысловасці: ТАА "Швейная мануфактура"
Сярод арганізацый галіны будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва: філіял Докшыцкае ДРБУ №180.
Сярод арганізацый сферы абслугоўвання і гандлю: Докшыцкае ПМС.
Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў: Сітцаўскі с/с.
Сярод устаноў адукацыі: раённы Цэнтр дзяцей і моладзі.
Сярод структурных падраздзяленняў Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы: Крулеўшчынская ўчастковая бальніца.
Сярод устаноў культуры: Докшыцкі ГЦК.
Сярод арганізацый Докшыцкага раёна на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы лепшым прызнаны Бягомльскі дзіцячы сад.
Лепшым па пастаноўцы спартыўна-масавай работы сярод арганізацый раёна прызнаны Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Докшыцкага раёна.
Занесены на раённую Дошку Гонару.
Сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін:
— трактарыст-машыніст ААТ "Барсучанка" Аляксандр Рамашоў;
— камбайнер ААТ "Таргуны" Юрый Малюжанец;
— вадзіцель аўтамабіля ААТ "Таргуны" Уладзімір Скарукоў;
— аператар машыннага даення МТФ "Добрунь" ААТ "Бягомльскае" Алена Спірыдонава;
— кіраўнік аддзялення МТК "Бягомль" ААТ "Бягомльскае" Таццяна Ганус;
— жывёлавод МТФ "Добрунь" ААТ "Бягомльскае" Вадзім Глазко;
— жывёлавод МТФ "Добрунь" ААТ "Бягомльскае" Святлана Глазко;
— галоўны бухгалтар КУСГП "АграСітцы" Вольга Вайцяховіч;
- дырэктар ААТ "Бягомльскае" Аляксандр Навіцкі;
— трактарыст Докшыцкага ПМС Алег Дук.
Сярод работнікаў прамысловых, будаўнічых арганізацый, арганізацый сувязі і транспарту, сферы паслуг:
"Лепшы кіраўнік" — дырэктар філіяла Докшыцкага ДРБУ № 180 Уладзімір Місачэнка.
"Лепшы работнік прамысловасці" — зменны майстар філіяла Докшыцкі хлебазавод Эла Альхімёнак.
"Лепшы будаўнік" — страхар па рулонных дахах і дахах з адзінкавых матэрыялаў філіяла № 1 "Докшыцы-камунальнік" Фёдар Скумс.
"Лепшы дарожнік" — майстар філіяла Докшыцкае ДРБУ № 180 Аляксандр Баравікоў.
"Лепшы работнік гандлю" — начальнік планава-эканамічнага аддзела Докшыцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Наталля Камінская.
"Лепшы працаўнік транспарту" - кіроўца аўтобуса філіяла АТП № 14 Сяргей Лаўцэвіч.
"Лепшы работнік сферы паслуг" — дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Докшыцкім раёне Віктар Жакоўка.
"Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі" — электрагазазваршчык РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік" Сяргей Мацюшонак.
"Лепшы работнік лясной гаспадаркі" — трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, трэлёўцы і вывазе лесу Бягомльскага лясгаса Ігар Апенка.
"Лепшы работнік сувязі" — начальнік аддзялення паштовай сувязі "Барсукі" Наталля Кедо.
"Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі" — начальнік вытворча-тэхнічнага сектара філіяла Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу Вячаслаў Лукашонак.
"Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі" — майстар філіяла Докшыцкага РЭС Віталь Ляўко.
Сярод работнікаў мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўных служачых і сілавых структур, сацыяльнай сферы, грамадскай дзейнасці і прадпрымальніцтва лепшымі прызнаны:
"Лепшы служачы дзяржаўнай арганізацыі" — намеснік пракурора раёна Надзея Міцько.
"Лепшы работнік сілавых структур" — ваенны камісар раёна Віталь Ляснічэнка.
"Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя" — памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Бярэзінскай бальніцы сястрынскага догляду Надзея Бабіч.
"Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя" — урач агульнай практыкі, загадчык Бягомльскай раённай бальніцы Марыя Воўк.
"Лепшы па прафесіі ў галіне культуры" — настаўнік па класе гітары Докшыцкай ДШМ ім. Н. Сакалоўскага Алёна Шалапо.
"Лепшы па прафесіі ў галіне сацыяльнай абароны" — загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Крулеўшына Лілія Паўліновіч.
"Лепшы ў сферы адукацыі" — намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Бягомльскага дзіцячага сада Наталля Зямчонак.
"Лепшы ў сферы адукацыі" — выхавальнік групы падоўжанага дня СШ № 2 г. Докшыцы ім. У. Ф. Крышталевіч Аксана Навумец.
"Лепшы грамадскі дзеяч" — старэйшына вёскі Беразіно, кіраўнік КФХ "Мацкевіч" Васіль Мацкевіч.
"Лепшы прадпрымальнік" — Ірына Савіцкая.
Падзяка дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь аб'яўляецца настаўніку СШ № 1 г. Докшыцы Марыне Казлоўскай і трактарысту-машыністу ААТ "Таргуны" Юрыю Малюжанцу.
"Дасягненні года"
Калектывы
Па выніках уборачнай кампаніі 2024 года сярод раёнаў Віцебскай вобласці Докшыцкі раён заняў 1-е месца ў намінацыі "Сярод раёнаў на ўборцы рапсу", 3-е месца — у абласных спаборніцтвах сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Сярод тых, хто датычны да гэтых узнагарод:
— ААТ "Таргуны". У 2024 годзе калектыў стаў найлепшым сярод сельскагаспадарчых арганізацый у абласных спаборніцтвах на ўборцы рапсу;
— філіял "Докшыцкае ДРБУ № 180". Па выніках 2024 года калектыў заняў 1-е месца сярод філіялаў камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд";
— філіял "Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу". Калектыў стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Лідэр прамысловасці Рэспублікі Беларусь 2024", заняў 2-е месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе вытворчых баз арганізацый тарфяной прамысловасці, 3-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па здабычы торфу. Таксама калектыў - уладальнік Гран-пры за шырокі асартымент і стабільна высокую якасць прадукцыі і лаўрэат прэміі "Грунты тарфяныя пажыўныя";
— Бягомльскі лясгас. Калектыў заняў 1-е месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў лясгасах Віцебскай вобласці ў 2024 годзе, таксама Прудніцкае лясніцтва заняло 3-е месца ў абласным спаборніцтве па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за 2024 год;
— ЦБУ № 209 ААТ ААБ "Беларусбанк". Бягомльскае і Крулеўшчынскае аддзяленні занялі 2-е і 3-е месца ў Віцебскай вобласці;
— установа "Рэдакцыя газеты "Родныя вытокі". Калектыў рэдакцыі – пераможца абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі "Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнет-рэсурсе СМІ";
— аддзел культуры райвыканкама. Калектыў заняў 2-е месца ў конкурсе на лепшае падвор'е ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2024" у Полацку;
— Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя Пімена Панчанкі. Калектыў заняў 3-е месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры", пераможца шматлікіх Міжнародных анлайн віктарын-конкурсаў;
— СШ № 1 г.Докшыцы. У 2024 годзе навучэнцы ў конкурсах і спаборніцтвах рознага ўзроўню заваявалі 2 дыпломы 2-й ступені і дыплом трэцяй ступені;
— СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч. Валанцёрскі атрад "Падпаленае сэрца" — пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года — 2024". Калектыў установы адукацыі – уладальнік дыплома 1-ай ступені, двух дыпломаў 2-ай ступені, трох дыпломаў 3-й ступені абласных аглядаў-конкурсаў і акцый;
— Крулеўшчынская СШ імя І.Ф. Ціткова. Калектыў — уладальнік дыплома трэцяй ступені абласнога конкурсу па дрэваапрацоўцы, узнагароджаны дыпломам рэспубліканскага конкурсу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "У кожнага часу свае героі";
— Параф'янаўская СШ. У 2024 годзе скарбонка ўзнагарод установы адукацыі папоўнілася шасцю дыпломамі розных ступеняў рэспубліканскіх і абласных конкурсаў;
— Парплішчанская СШ. Атрад "ВІД" заняў 1-е месца ў абласным конкурсе сацыяльных праектаў "Хто, калі не мы!", таксама калектыў установы заваяваў 4 дыпломы 2-й ступені, 5 дыпломаў трэцяй ступені ў рэспубліканскіх і абласных конкурсах і акцыях;
— Сітцаўская СШ. Калектыў установы - уладальнік дыплома 1-ай ступені абласнога этапу конкурсу даследчых біёлага-экалагічных работ і двух дыпломаў 2-ай ступені абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў;
— Бягомльскі дзіцячы садок. Калектыў заняў 1-е месца ў абласной акцыі "Добрыя справы";
— раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. У 2024 годзе навучэнцамі і педагогамі заваявана 9 дыпломаў міжнароднага, 24 дыпломы рэспубліканскага і 53 дыпломы абласнога ўзроўняў;
— Докшыцкая ДЮСШ. Калектыў заняў 2-е і 3-е месца ў спартакіядах па лёгкай атлетыцы сярод раённых каманд дзіцячых юнацкіх спартыўных школ Віцебскай вобласці;
— выхаваўча-аздараўленчы лагер "Бярозка". Калектыў заняў 1-е месца ў рэспубліканскім конкурсе педагагічных каманд выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі;
— Докшыцкая ДШМ імя М. Сакалоўскага. Ансамбль гітарыстаў "Сярэбраныя струны", узорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак "Step-Beat", уладальнікі 5-ці дыпломаў 1-ай ступені і 5-ці дыпломаў 2-ай ступені Міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў. Усяго скарбонка ўзнагарод калектыва дзіцячай школы мастацтваў папоўнілася больш чым сарака дыпломамі розных ступеняў творчых конкурсаў;
— Бягомльская ДШМ. Харэаграфічны калектыў "Старт", народны вакальны ансамбль "Сакавіца" — уладальнікі 3-х дыпломаў 1-ай ступені і 2-х дыпломаў 2-га ступеняў Міжнародных конкурсаў.
Дасягнулі высокіх вынікаў у розных галінах народнай гаспадаркі:
Вячаслаў Аніковіч, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Таргуны", які ў рамках ушаноўвання лепшых працаўнікоў сяла Віцебскай вобласці "Дажынкі-2024" у горадзе Полацку ўзнагароджаны дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Пашаны.
Аляксандр Глінскі, інжынер электрасувязі Докшыцкага ўчастка электрасувязі, які ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" і заняў 1-е месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках у праграме спартакіяды сярод работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам".
Вольга Сушко, начальнік аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама, якая за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".
Юрый Будрэвіч, памочнік машыніста змяшальніка асфальтабетону Докшыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 180, які за значны асабісты ўклад у работу дарожнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый "Ганаравы дарожнiк Беларусi".
Алёна Кандрацёнак, старшыня Бярэзінскага сельскага Савета дэпутатаў - пераможца абласнога конкурсу "Жанчына года — 2023" у намінацыі "Гаспадыня вёскі".
Святлана Януковіч, дырэктар Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, пераможца абласнога конкурсу "Жанчына года — 2024" у намінацыі "Паспяховы кіраўнік".
Уладзімір Дударонак, вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства "Бягомльскае", пераможца абласных спаборніцтваў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў.
Віктар Качынскі, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Барсучанка", пераможца абласных спаборніцтваў сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на ўзворванні пад ураджай 2024 года.
Аляксандр Маскалёнк, трактарыст адкрытага акцыянернага таварыства "Таргуны", пераможца сярод маладых экіпажаў раёна па адвозе 1000 тон збожжа і рапсу ў Віцебскай вобласці; пераможца абласных спаборніцтваў сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў. Таксама Аляксандр Пятровіч — пераможца абласной маладзёжнай прэміі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Дасягненне".
Сяргей Палачанін, вадзіцель пагрузчыка філіяла "Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу", які заняў 1-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве "Лепшы па прафесіі" сярод машыністаў торфаздабываючых машын арганізацый. Таксама Сяргей Генадзевіч — пераможца абласной спартакіяды па зімовым спартыўным рыбалоўстве.
Віктар Сталяроў, мехатронік вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу філіяла "Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу", пераможца рэспубліканскага спаборніцтва "Лепшы па прафесіі" сярод машыністаў торфаздабывыючых машын арганізацый.
Вадзім Арцімовіч, машыніст фрэйзернага барабана філіяла "Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу", які заняў 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве "Лепшы па прафесіі" сярод машыністаў торфаздабываючых машын.
Аляксей Каранько, міліцыянер-кіроўца Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы, які па выніках службовай дзейнасці за 2024 год Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных справаў, прызнаны лепшым міліцыянерам-кіроўцам групы затрымання.
Вераніка Курныш, спецыяліст Цэнтра банкаўскіх паслуг № 209 адкрытага акцыянернага таварыства "Беларусбанк", пераможца конкурсу "Лідэр продажаў 2024" па Віцебскай вобласці.
Валерый Карніловіч, майстар унітарнага прадпрыемства "Докшыцы-камунальнік", які заняў 2-е месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце жыллёвага фонду.
Эдуард Паўловіч, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў унітарнага прадпрыемства "Докшыцы-камунальнік", які заняў 3-е месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па прафесіі слесар-сантэхнік.
Яўген Раманоўскі, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Докшыцкага РАУС, які заняў 3-е месца ў аглядзе-конкурсе на званне "Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Віцебскай вобласці".
Вольга Шынкевіч, прыёмшчык заказаў Докшыцкага раёна газазабеспячэння, пераможца агляду-конкурсу народнай творчасці ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Таксама Вольга Уладзіміраўна заняла 3-е месца ў спаборніцтвах па шахматах абласной прафесійнай спартакіяды.
Вольга Гадулевіч, майстар Докшыцкага раёна газазабеспячэння, якая заняла 1-е месца ў спаборніцтвах па тэнісе, 2 месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе абласной прафесійнай спартакіяды;
Сяргей Шымко, слесар па рамонце аўтамабіляў Докшыцкага раёна газазабеспячэння, пераможца агляду-конкурсу народнай творчасці Віцебскаблгаз.
Святлана Пецько, бібліятэкар Параф'янаўскай сярэдняй школа, пераможца рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы".
Жанна Каляга, загадчык Гняздзілаўскага вясковага Дома культуры, пераможца абласнога конкурсу народнай музыкі і прыпевак "А музыкі граюць, граюць…" у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Таццяна Марціновіч, майстар народных мастацкіх рамёстваў Дома рамёстваў, уладальнік дыплома лаўрэата 1-ай ступені адкрытага абласнога свята-конкурсу "Папараць-кветка" ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Віктар Гарбачоў, майстар народных мастацкіх рамёстваў Дома рамёстваў, пераможца абласной інтэрактыўнай выставы-конкурсу мастацкіх вырабаў "Птушыны перапалох" у рамках экалагічнага свята "Журавы і журавіны Міёрскага краю".
Ветлана Гарбачова, загадчык аўтаклуба, лаўрэат 1-ай ступені Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў "Рытмы планеты", пераможца Міжнароднага фестывалю мастацтваў і творчасці "Палёт фантазій", уладальнік дыплома лаўрэата 3-яй ступені Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні "Сэрцам датычныя"
Яўген Кімстач і Марыя Кімстач — загадчык Ваўкалацкага сельскага Дома культуры. Танцавальная пара ў складзе Яўгена і Марыі Кімстач — лаўрэат 2-ай ступені Міжнароднага турніру нацыянальных танцаў "Танчым разам" у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Дасягненні (алімпіяды, конкурсы)
Соф'я Варановіч, навучэнка сярэдняй школы № 1 г. Докшыцы, пераможца абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Настаўнік - Казлоўская Марына Віналеўна.
Эдуард Зайцаў, навучэнец сярэдняй школы № 1 г. Докшыцы, уладальнік дыплома 3-й ступені абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца". Настаўнік - Ставер Сяргей Мікалаевіч.
Аляксандра Елісеенка, навучэнка сярэдняй школы № 1 г. Докшыцы, пераможца рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" ў рамках патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці", уладальнік дыплома 1-ай ступені рэспубліканскага прававога турніру "Сіла Закона". Кіраўнік - Елісеенка Алена Сяргееўна.
Вікторыя Лапко, навучэнка Параф'янаўскай сярэдняй школы, уладальнік дыплома 3-яй ступені рэспубліканскага конкурсу даследчых работ "Юны натураліст". Кіраўнік – Сазановіч Вольга Антонаўна.
Мілана Пацёмкіна, навучэнка сярэдняй школы № 2 г. Докшыцы імя Ульяны Крышталевіч, уладальнік дыплома 3-й ступені рэспубліканскага конкурсу-турніру "Дзівосы краю майго" ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". Кіраўнік – Хацяновіч Ала Казіміраўна.
Антон Кухто, навучэнец Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя Івана Ціткова, уладальнік дыпломаў 2-ай ступені рэспубліканскай акцыі "Гісторыя перамогі ў асобах" і Кірыла-Мяфодзіеўскіх адукацыйных чытанняў дзяцей і моладзі, пераможца абласнога конкурсу на атрыманні прэміі за высокія дасягненні ў галіне культуры. Кіраўнік - Рандарэвіч Наталля Уладзіміраўна.
Міхаіл Сальнікаў, навучэнец Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя Івана Філіпавіча Ціткова, які заняў 2-е месца ў рэспубліканскім конкурсе "Яны вызвалялі Радзіму" героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе - 80!". Кіраўнік - Рандарэвіч Наталля Уладзіміраўна.
Анастасія Кардоўская, навучэнка Парплішчанскай сярэдняй школы, якая заняла 1-ае месца ў рэспубліканскім конкурсе літаратурных крыжаванак "Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў". Кіраўнік – Данілкіна Валянціна Іванаўна.
Назар Аліеў, навучэнец сярэдняй школы № 1 г. Докшыцы, уладальнік дыплома 2-ай ступені рэспубліканскага IT-чэмпіяната "Робін-2024". Кіраўнік – Стадольнік Анатоль Юльянавіч.
Дзмітрый Каралевіч, навучэнец Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, уладальнік дыплома 1-ай ступені абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка", пераможца абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу "Лёд. Кветкі.Фантазія". Педагог – Краска Вольга Сяргееўна.
Анастасія Васько, навучэнка Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, пераможца абласной акцыі "На добрую памяць", уладальнік дыплома 1-ай ступені абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка". Педагог - Каляда Марына Вітальеўна.
Данііл Гапанёнак, навучэнец Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, пераможца абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Квант". Таксама Данііл у складзе каманды стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у класе радыёкіруемых мадэляў. Педагог – Гапанёнак Аляксандр Алегавіч.
Уладзіслава Дзяруга, навучэнка Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, пераможца абласной акцыі "На добрую памяць", уладальнік дыпломаў 1-ай ступені абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў "Калядная зорка" і "Лёд. Кветкі. Фантазія". Педагог – Герко Ала Ягораўна.
Дасягненні (спартсмены)
Ксенія Прыходзька, навучэнка Докшыцкай ДЮСШ, пераможца першынства Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў кіданні дыска. Трэнер – Зямчонак Рыгор Давыдавіч.
Міхаіл Суднік, навучэнец Докшыцкай ДЮСШ, які заняў 1-е месца ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Трэнер - Аліноўская Алёна Іванаўна.
Ніка Грыгаровіч, навучэнка Докшыцкай ДЮСШ, якая заваявала 1-е месца ў першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў кіданні тэніснага мяча, 2-е месца — у абласных спаборніцтвах у штурханні ядра. Трэнер - Кучыц Арцём Аляксандравіч.
Багдан Васільеў, навучэнец Докшыцкай ДЮСШ, які заняў 2-е месца ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Трэнер - Кучыц Арцём Аляксандравіч.
Мацвей Дубаневіч, навучэнец Докшыцкай ДЮСШ, які заняў 2-е месца ў першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы. Трэнер - Сенчык Віктар Міхайлавіч.
Максім Кунцэвіч, навучэнец Докшыцкай ДЮСШ, які заняў 2-е месца ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Трэнер - Аліноўская Алёна Іванаўна.
Злата Алампіева, навучэнка Докшыцкай ДЮСШ, якая заняла 2-е месца ў спартакіядзе па дзюдо. Трэнер – Таляронак Алена Анатольеўна.
Максім Тышкевіч, навучэнец Докшыцкай ДЮСШ, які заняў 2-е месца ў першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Трэнер - Кучыц Арцём Аляксандравіч.
Дасягненні (ДШМ)
Валерыя Сакалова, навучэнка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, лаўрэат 1-ай ступені рэспубліканскага конкурсу "Музычны феерверк", уладальнік дыплома 3-й ступені абласнога агляду-конкурсу "Ад прашчураў – ды зор". Настаўнік - Місачэнка Вераніка Яўгенаўна.
Дар'я Сакалова, навучэнка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, лаўрэат 1-ай ступені рэспубліканскага конкурсу "Музычны феерверк", фіналіст абласнога конкурсу дзіцячай творчасці "Лепш за ўсіх!". Настаўнік - Місачэнка Вераніка Яўгенаўна.
Павел Рандарэвіч, выпускнік Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, пераможца адкрытага рэспубліканскага музычнага конкурсу "Ступені творчасці", лаўрэат 2-й і 3-й ступеняў рэспубліканскага конкурсу мастацтваў "Толькі.BY". Настаўнік - Шалапо Алена Паўлаўна.
Еўфрасіння Місачэнка, навучэнка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, лаўрэат 1-ай ступені Міжнароднага конкурсу ансамблевай музыкі "Вясновая фантазія"; пераможца абласнога адкрытага конкурсу юных канцэртмайстраў "Віват, канцэртмайстар!". Настаўнік - Палачаніна Таццяна Віктараўна.
Анастасія Красільнікава, навучэнка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, лаўрэат 1-ай ступені адкрытага фестывалю-конкурсу юных піяністаў "PROрояль", уладальнік дыплома 2-ай ступені Міжнароднага конкурсу "Вясновая фантазія". Настаўнік – Красільнікава Марына Генадзеўна.
Ангеліна Жабкіна, навучэнка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага, удзельнік рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча, уладальнік чатырох дыпломаў розных ступеняў у Міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Настаўнік - Жабкіна Кацярына Юр'еўна.
Крысціна Барсегян, навучэнка Бягомльскай дзіцячай школы мастацтваў, пераможца Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў "Рытмы планеты", уладальнік двух дыпломаў 2-й і аднаго дыплома 3-й ступені Міжнародных конкурсаў: "TalentedKids", "Зімовыя мары", "Дыяментавая россып". Настаўнік - Шаркевіч Алена Віктараўна.
Завяршылася ўзнагароджанне перадавікоў канцэртнай праграмай.
dokshitsy.by