Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцах адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў

01.09.2025

У Докшыцах адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў

У Докшыцах адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.

У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

Педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы павіншаваў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

- Докшыцкі раён па праве славіцца высокім адукацыйным патэнцыялам, - сказаў Сяргей Уладзіміравіч. - Тут захаваны лепшыя традыцыі, паспяхова прымяняюцца сучасныя навацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Створаны ўсе ўмовы, каб выконваць галоўную задачу - вучыць дзяцей творча думаць, раскрываць таленты, прывіваць любоў да гістарычнага мінулага і культуры свайго народа. Педагагічная канферэнцыя - знакавая падзея, якая дае магчымасць падвесці вынікі, вызначыць мэты на будучыню і зарадзіцца энергіяй для новых прафесійных перамог.

Сяргей Абірала падзякаваў педагогам за працу і пажадаў ім поспехаў, дабрабыту і новых здзяйсненняў.

dokshitsy.by