Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31.03.2025
У Докшыцах адбыўся аграфорум "Сто дарог — адна твая"
Сёння ў Докшыцах прайшоў аграфорум "Сто дарог - адна твая", ініцыятарам якога выступілі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, аддзел па адукацыі райвыканкама.
На форум запрошаны навучэнцы 9-11 класаў, якія хочуць звязаць сваё жыццё з сельскагаспадарчымі прафесіямі. Ганаровыя госці мерапрыемства - старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, першы намеснік старшыні Наталля Вараб'ёва, намеснік старшыні Аксана Палачаніна.
У ліку запрошаных таксама адказныя работнікі раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, прадстаўнікі аграрных навучальных устаноў Віцебскай і Мінскай абласцей, кіраўнікі навучальных устаноў раёна.
У фае ККЗ "Іскра" была арганізавана прэзентацыя аграрных навучальных устаноў. Са сваёй дзейнасцю прысутных знаёмілі вучні агракласаў і аграгруп са школ Докшыччыны. Асаблівую ўвагу прыцягвала выстава хлеба, выпечанага ўручную па арыгінальных рэцэптах, - яшчэ адна грань невычэрпных талентаў педагогаў і работнікаў школ нашага раёна.
У пачатку мерапрыемства метадыст раённага аддзела па адукацыі Валянціна Янковіч азнаёміла ўдзельнікаў з прафарыентацыйнай работай, якая вядзецца ў школах, з дзейнасцю агракласаў, з вынікамі паступлення выпускнікоў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя аграрныя ўстановы за апошнія гады. Дзеці актыўна цікавіліся ўмовамі паступлення, навучання, пражывання ў прадстаўнікоў ВНУ і каледжаў.
Адкрыў форум кіраўнік раёна Сяргей Абірала. У сваім выступленні Сяргей Уладзіміравіч гаварыў аб важнасці далейшага развіцця аграрнай сферы раёна, аб неабходнасці папаўнення калектываў сельгаспрадпрыемстваў маладымі спецыялістамі. Старшыня райвыканкама адзначыў, што на сённяшні дзень экспарт сельгаспрадукцыі нашай краіны складае 9 млрд руб., што на 3 млрд перавышае экспарт прадукцыі прамысловай, спыніўся на поспехах і дасягненнях сельскагаспадарчай галіны раёна за мінулы год, а таксама выказаў жаданне, каб зносіны падчас форуму прайшлі ў нефармальным ключы і паспрыяла атрыманню ўсіх неабходных ведаў аб магчымасцях навучання ў аграрных установах адукацыі.
Пра тое, якія прафесіі можна атрымаць, каб у будучым рэалізаваць сябе ў аграрнай галіне, падрабязна расказалі, выкарыстоўваючы відэапрэзентацыі, выкладчыкі 11 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — Віцебскай дзяржаўнай акадэміі і аграрнага каледжа пры ёй, Беларускага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Полацкага, Глыбоцкага дзяржаўных каледжаў, Глыбоцкіх электрычных сетак.
З цікавасцю ўдзельнікі форуму паглядзелі відэаролік аб дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна.
Аб умовах заключэння мэтавых дагавораў з сельгаспрадпрыемствамі на паступленне ў аграрныя навучальныя ўстановы навучэнцам школ расказала першы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вараб'ёва.
Ад кіраўнікоў сельгасарганізацый выступіў дырэктар ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс" Сяргей Трус, ад маладых спецыялістаў - галоўны аграном ААТ "Бягомльскае" Вадзім Савіцкі.
dokshitsy.by