Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
06.06.2025
У Докшыцкім раёне выбралі "Уладара сяла-2025"
У этнасядзібе "Вецяра" прайшоў раённы тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла – 2025".
Сярод ганаровых гасцей старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.
Сем'і-ўдзельніцы:
Лаўрышчук (Крулеўшчынскі с/с),
Пашковіч (Парплішчанскі с/с),
Карніловіч (Тумілавіцкі с/с),
Ганчаровы (Бягомльскі с/с).
З прывітальным словам звярнулася кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Валянціна Рандарэвіч.
Надвор'е ўнесла свае карэктывы, але не перашкодзіла святочнаму настрою.
Конкурсы, танцы, і канцэртная праграма ад салістаў народнай вакальнай студыі "Калейдаскоп".
Пераможцам раённага этапу праекта "Уладар сяла - 2025" стала сям'я Максіма і Кацярыны Ганчаровых.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства ўзнагароджаны падарункавымі сертыфікатамі і дыпломамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыі "Белая Русь", раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", райкама прафсаюза работнікаў АПК і раённай арганізацыі "БРСМ".
Штогод праект рэалізуецца ў фармаце конкурсу ў тры асноўныя туры: 1) раённыя, 2) абласныя; 3) пераможцы абласных тураў прадстаўляюць рэгіён у рэспубліканскім фінале, які з 2020 года ўваходзіць у праграму свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").
Праект "Уладар сяла" стартаваў у 2007 годзе ў Глыбоцкім раёне, у 2008-м быў падтрыманы ўсімі рэгіёнамі краіны, а ў 2009 годзе змяніў статус на рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект.
dokshitsy.by