Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У ККЗ "Іскра" прайшло пашыранае пасяджэнне савета аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама

04.03.2025

У ККЗ "Іскра" прайшло пашыранае пасяджэнне савета аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама

У ККЗ "Іскра" прайшло пашыранае пасяджэнне савета аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама.

Удзельнікам пасяджэння стала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Докшыцкага РАУС маёр міліцыі Аляксей Чурко, які распавёў пра кібербяспеку.

Асноўным пытаннем парадку дня сталі вынікі работы ўстаноў культуры Докшыцкага раёна за 2024 год і асноўныя напрамкі іх дзейнасці ў 2025 годзе.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджваннем найлепшых работнікаў культуры Докшыцкага раёна па выніках 2024 г.


Ганаровай Граматай упраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджаны:
— загадчык аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вольга Крывадубская;
— майстар студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў "Докша" раённага Дома рамёстваў Уладзімір Шуткін, які стаў уладальнікам дыплома 1-ай ступені абласной выставы-конкурсу "Аклады для абразоў. Традыцыі і сучаснасць".

Граматамі аддзела культуры райвыканкама адзначаны:
— бібліятэкар Докшыцкай дзіцячай бібліятэкі Марына Дваяжонава;
— бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алеся Уладзімірава;
— харэограф Докшыцкага ГЦК Ганна Макатун;
— кіраўнік народнага вакальнага ансамбля "Землякі" Параф'янаўскага СДК Святлана Шпак;
— Настаўнік па класе баяна Докшыцкай ДШМ ім. М. Сакалоўскага Марына Дранковіч;
— настаўнік тэарэтычных дысцыплін Бягомльскай ДШМ Зоя Крывуш;
— прыбіральнік памяшканняў Докшыцкага ГЦК Валянціна Жук.


"Лепшымі па прафесіі" з унясеннем імёнаў на Дошку Гонару аддзела культуры Докшыцкага райвыканкама сталі:
— загадчык аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вольга Крывадубская;
— бібліятэкар Порплішчанскай сельскай бібліятэкі Святлана Атрахімовіч;
— касцюмер Докшыцкага ГЦК Ірына Дзехканава;
— загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці Ірына Сварцэвіч;
— настаўнік па класе баяна Бягомльскай ДШМ Яўгенія Лапкоўская;
— майстар народных мастацкіх рамёстваў Докшыцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Марціновіч.


Сярод калектываў, прызнаных лепшымі па выніках 2024 года і таксама занесеных на Дошку Гонару, прызнаны: Сітцаўскі СДК і Докшыцкая ДШМ ім. М. Сакалоўскага.