Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У ККЗ "Іскра" адбылася тэматычная праграма "Разам назаўжды", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2025

У ККЗ "Іскра" адбылася тэматычная праграма "Разам назаўжды", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

Сярод удзельнікаў - старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і дэпутацкі корпус, кіраўнікі арганізацый раёна, моладзь.

А таксама грамадзяне Расіі, якія шмат гадоў пражываюць у Беларусі і для якіх горад Докшыцы стаў другой радзімай.

Вядучыя мерапрыемства яшчэ раз нагадалі аб шматгадовым сяброўстве Докшыц з гарадамі-пабрацімамі: Дзмітрыевам Курскай вобласці і пасёлкам Палкіна і горадам Пячоры Пскоўскай вобласці. Казалі аб мностве сумесных мерапрыемстваў і міжнародных конкурсах і фестывалях, сярод актыўных удзельнікаў якіх творчыя калектывы Докшыччыны.

Упрыгожылі праграму маляўнічыя музычныя нумары салістаў Докшыцкага ГЦК.