Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У мемарыяльным комплексе "Шунеўка" адбыўся мітынг памяці, прысвечаны 82-й гадавіне Хатынскай трагедыі

22.03.2025

У мемарыяльным комплексе "Шунеўка" адбыўся мітынг памяці, прысвечаны 82-й гадавіне Хатынскай трагедыі

У мемарыяльным комплексе "Шунеўка" адбыўся мітынг памяці, прысвечаны 82-й гадавіне Хатынскай трагедыі.

У ім прынялі ўдзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый агульнай колькасцю больш за 200 чалавек.

Выступоўцы адзначылі, што такія мерапрыемствы ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваны на захаванне гістарычнай праўды і супрацьдзеянне нацызму.

Благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Стрэха, святары Іаан Сычэвіч, Уладзімір Шымковіч, Тадэвуш Кавальскі здзейснілі памінальную літыю па нявінна забітым.

Удзельнікі мітынгу паспыталі "хлеба памяці", ушанавалі памяць усіх ахвяр вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка "Праклён фашызму".

Сяргей Абірала, старшыня Докшыцкага райвыканкама:

- 22 сакавіка 1943 года беларускую вёску Хатынь напаткаў цяжкі лёс: фашысцкія карнікі спалілі 149 мірных жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей.

Трагедыя Хатыні - адзін са шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб генацыдзе беларускага народа з боку акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падобны лёс чакаў і вёску Шунеўку - роўна праз два месяцы, 22 мая, яна таксама была спалена разам з мірным насельніцтвам. Загінулі 66 чалавек, з іх 15 дзяцей да шасці гадоў.

Акрамя таго, на тэрыторыі раёна карнікі знішчылі 206 вёсак, чатыры з якіх - Шунеўка, Азарцы, Залатухі і Баравыя - так і не адрадзіліся. А ўсяго ў гады вайны загінула больш за 20 тысяч нашых землякоў.

Памяць аб ахвярах тых трагічных падзей, подзвіг нашага народа ў гады вайны будуць вечна жыць у нашых сэрцах.

На мітынгу ад імя моладзі Докшыцкага раёна выступіла Ксенія Лаўцэвіч, юрысконсульт раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:

– На месцы Хатыні, дзе калісьці былі дамы, поўныя любовi, узведзены мемарыял, які стаў сімвалам памяці ўсіх знішчаных беларускіх вёсак.

У вёсцы Шунеўка людзі таксама любілі і гадавалі сваіх дзяцей, будавалі планы на будучыню. А сёння аб іх засталася толькі памяць. Мы павінны захоўваць і перадаваць гэтую страшную праўду пра вайну, каб нашыя дзеці яе таксама захавалі. Аналізуючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, разумееш, наколькі крохкае чалавечае жыццё. А без разумення мінулага немагчыма будаваць будучыню. Хочацца ўспомніць словы адзінага выжыўшага з жыхароў Хатыні Іосіфа Камінскага: "Людзі, не дапусціце больш такога".

Дык давайце ж берагчы мiр!