Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У школах Докшыцкага раёна прайшлі святы апошняга званка

26.05.2025

У школах Докшыцкага раёна прайшлі святы апошняга званка

У школах Докшыцкага раёна прайшлі святы апошняга званка.

На ўрачыстай лінейцы ў Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча прысутнічала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

У гэтым годзе сцены Бягомльскай школы пакідаюць 10 адзінаццацікласнікаў.

Выпускнікам пажадалі поспехаў у паступленні і рэалізацыі ў жыцці.

У слове ў адказ хлопцы падзякавалі сваім любімым настаўнікам і бацькам за навуку і дапамогу.

Выдатным быў школьны вальс растання з выпускнікамі.

Права даць апошні званок у 2024/2025 навучальным годзе было дадзена вучню 11 класа Яраславу Гардзеніну і вучаніцы 1 класа Надзеі Батура.










Урачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка, у СШ №2 г. Докшыцы ім. У.Ф. Крышталевіч

Ганаровыя госці мерапрыемства: загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Докшыцкага райвыканкама Аксана Гушчык; намеснік пракурора раёна Надзея Міцько.

Са святам усіх прысутных павіншавалі дырэктар школы Алена Камінская, Надзея Міцько, словы на дарогу прагучалі ад класнага кіраўніка 11 класа Аксаны Бадун, першага настаўніка Наталлі Грыгаровіч. Ад бацькоў выступіла Наталля Матошка.

Кранальнае віншаванне ад выпускнікоў, вершы-пажаданні ад першакласнікаў, кветкі і словы падзякі настаўнікам… і, вядома ж, развітальны вальс.

Права даць апошні званок у гэтым навучальным годзе было дадзена вучням 11 класа Уладзіславу Бадуну і Анастасіі Ралавец, вучням 1 класа Арсенію Вайткевічу і Арыне Красільнікавай.



















Свята апошняга званка ў СШ №1 г. Докшыцы ім. І С. Палявога

Ганаровымі гасцямі ўрачыстасці сталі дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік" Дзмітрый Каляга і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Хічова.

З заканчэннем навучальнага года настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў павіншавалі дырэктар школы Іван Шкялко, дэпутат Дзмітрый Каляга, першы настаўнік Валянціна Арцімёнак, класны кіраўнік Алена Елісеенка. Ад бацькоў выступіла Вольга Кірыльчык, ад выпускнікоў — Ліяна Скурат і Соф'я Варановіч.

Па традыцыі, выпускнікі кружыліся ў школьным вальсе.

Кранальным момантам стала перадача сімвалічнага ключа ад скарбніцы школы будучым выпускнікам.

Права даць апошні званок было дадзена адзінаццацікласніку Уладзіславу Карзевічу і першакласніцы Веры Падляшчук.











dokshitsy.by