Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
01.09.2025
У школах Докшыцкага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў
Кіраўнік раёна Сяргей Абірала павіншаваў са святам навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў Порплішчанскай СШ.
Сяргей Уладзіміравіч адзначыў:
– Сёння за парты школ раёна сядуць 1964 вучні. Усе школы гатовыя да новага навучальнага года. На іх падрыхтоўку з бюджэту выдаткавана больш за 1 мільён рублёў, з пазабюджэту – больш за 100 тыс. рублёў. Жадаю выпускнікам шліфаваць свае веды і беспамылкова вызначыцца з прафесійным выбарам. Першакласнікам – паспяхова ўліцца ў школьную сям'ю. Бацькам і педагогам – узаемаразумення і плённай сумеснай дзейнасці.
Сярод ганаровых гасцей школы былі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Кучыц, старшыня Порплішчанскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Лісіца, дырэктар ААТ "Барсучанка" Сяргей Маскалёнак, намеснік начальніка РАНС Яўген Мацкевіч.
Старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала ўручыў сёння першакласнікам Порплішчанскай СШ каштоўны падарунак ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі – кнігу "Беларусь – наша Радзіма" – і падарункі ад райвыканкама – наборы канцылярскіх прылад.
Школе таксама перададзены ад райвыканкама і РГА "Белая Русь" спартыўны інвентар.
Падарункі ўручыў і дырэктар ААТ "Барсучанка" Сяргей Маскалёнак.
Сёлета ў Порплішчанскую СШ прыйшлі чатыры першакласнікі. Выпускнікоў – пяць.
Права даць першы званок атрымалі вучаніца 11 класа Валерыя Залатуха і вучань 1 класа Аляксей Шарох.
t.me/PRO_Dokshitsy