Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Вяснова-палявая кампанія ў Докшыцкім раёне набірае абароты

15.04.2021

Вяснова-палявая кампанія ў Докшыцкім раёне набірае абароты

Несумнеўнымі лідэрамі на сённяшні дзень з'яўляюцца ААТ «Бягомльскі» і ААТ «Барсучанка», дзе пасеяна збожжавых і зернебабовых яравых культур адпаведна на 34 і 25,3 працэнтах плошчаў. Нядрэннымі тэмпамі ідуць працы таксама і ў ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і КУП «Докшыцкі» - 15 і 13 працэнтаў. Не пачалі сяўбу пакуль што ў ГП «Гняздзілава-Агра» і ААТ «Замастачанскае».

Немалыя плошчы, згодна з заданнем, заведзены і для вясновага ворыва і падрыхтоўкі глебы да сяўбы. Ворыва ідзе ва ўсіх гаспадарках, і тут варта адзначыць, што ў рознасці тэмпаў работ ёсць як суб'ектыўныя, так і аб'ектыўныя прычыны. Напрыклад, глеба на палях ГП «Аграсiтцы», куды мы прыехалі на мінулым тыдні, яшчэ вельмі вільготная. У той дзень на палях працавалі тры адзінкі тэхнікі. На Ваўкалатчыне, дзе больш суха, з плугамі каля вёскі Станіслаўцы працаваў механізатар Міхаіл Латковiч, з дыскавым культыватарам каля Ваўкалат - Дзмітрый Аганесян. Ва ўрочышчы каля Ходараўкi заспелі Анатоля Плюта, чый магутны МТЗ-3022, калі можна так сказаць, з натугай цягнуў за сабой васімікорпусныя плугі, з-пад паліц якіх клаліся цяжкія, бліскучыя ад вільгаці пласты глебы.

- Складана працаваць, - прызнаўся Анатоль Анатольевіч, для якога гэта пасяўная кампанія ўжо трыццатая па ліку. Падсохнуць бы яшчэ трохі зямлі, а з другога боку час прыспешвае, больш за тысячу гектараў трэба пасеяць яравых. Тут ужо сядзець і чакаць спрыяльных умоў не прыходзіцца - Віцебшчына, як ведаеце, не Брэстчына. Справімся, лёгка не бывала ніколі, але сеялі своечасова, і ў гэтым годзе, дасць бог, усё будзе зроблена належным чынам.

У сярэднім па раёне па стане на 12 красавіка ўзарана глебы 23,7 адсотка да задання, падрыхтавана да сяўбы 14,5 адсотка, пасеяна на 12,5 працэнта агульнай плошчы. Праводзіцца таксама падсяванне шматгадовых траў, асабліва актыўна ў ААТ «Замастачанскае», ААТ «Бягомльскі», КУП «Докшыцкі» і ААТ «Барсучанка». Не пачалі да гэтага працы ў трох гаспадарках: ААТ «Таргуны», ГП «Гняздзілава-Агра» і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс».

Для дасягнення высокіх паказчыкаў ураджайнасці вельмі важным фактарам з'яўляецца забяспечанасць элітнымі насеннем. У цэлым па раёне яна амаль стоадсоткавая, аднак трэба адзначыць, што калі ў «Таргуны» пры заданні 10 тон маецца ў наяўнасці 40 тон, у «Бягомльскім», дзе патрэбны дзве тоны, ёсць 15, а ў «Барсучанку» завезлі амаль 32 тоны пры заданні 22, то ў ГП «Гняздзілава-Агра», КУП «Докшыцкі» і ААТ «Замастачанскае» эліты не завезена зусім, а ў ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і ГП «Аграсiтцы» таго, што ёсць, да задання не хапае.

Алена Несцяронак.
Фота Аляксандра Варанковіча.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/04/vesenne-polevaya-kampaniya