Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
З 1 студзеня 2023 года дыспансерызацыя насельніцтва праводзіцца ў абноўленым парадку

26.01.2023

З 1 студзеня 2023 года дыспансерызацыя насельніцтва праводзіцца ў абноўленым парадку


Па-першае. Калі раней яна была накіравана на выяўленне хранічных захворванняў, то цяпер - на выяўленне фактараў рызыкі развіцця хвароб.

Па-другое. Вызначаны групы, якія падлягаюць дыспансерызацыі: сярод пацыентаў да 39 гадоў яна праводзіцца адзін раз у тры гады, сярод старэйшых за 40 гадоў - штогод. Пацыентам з хранічнымі формамі захворванняў прапануюць праходзіць дыспансерызацыю часцей.

У трэціх. Дыспансерызацыя пачынаецца з анкетавання. Яго можна прайсці як у кабінеце дыспансерызацыі Докшыцкай ЦРБ (так зараз называецца кабінет № 23а), аналагічных кабінетах участковых бальніц раёна, на ФАПах, так і самастойна - на адзіным партале электронных паслуг Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (пры наяўнасці электроннага лічбавага подпісу і біяметрычнага пашпарта) . Анкета змяшчае 25 пытанняў, якія датычацца рызыкі развіцця хвароб сістэмы кровазвароту, цукровага дыябету ІІ тыпу, анкалагічных захворванняў і хранічных абструктыўных захворванняў лёгкіх.

Па выніках анкетавання і медыцынскага агляду пацыенту прызначаюцца пры неабходнасці дадатковыя дыягнастычныя даследаванні (агульныя аналізы крыві, мачы, вызначэнне ўзроўню глюкозы крыві, электракардыяграфія і іншыя), а таксама вызначаецца аб'ём аказання дапамогі па профілях захворванняў.

Валянціна Вештарт, загадчыца паліклінікі Докшыцкай ЦРБ:

- Дыспансерызацыя дарослых і дзяцей ажыццяўляецца з мэтай медыцынскай прафілактыкі, выяўлення захворванняў на ранніх этапах і фарміравання беражлівых адносін да здароўя. Парадак яе правядзення замацаваны ў пастанове Міністэрства аховы здароўя № 83 ад 9 жніўня 2022 года.

У кабінеце дыспансерызацыі, акрамя правядзення анкетавання, медыцынскі работнік вымярае артэрыяльны і ўнутрывочны ціск (апошняе - людзям старэйшыя за 40 гадоў), вызначае вага і рост, пралічвае індэкс масы цела, аглядае паражніну рота, кансультуе пацыентаў па прафілактычных пытаннях.

У гэтым годзе ўсё насельніцтва раёна павінна прайсці дыспансерызацыю па змененых патрабаваннях.

Азнаёміцца з анкетай выяўлення фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў можна на сайтах Міністэрства аховы здароўя і Докшыцкай ЦРБ.

Ніна Круковіч.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2023/01/dispanserizaciya-naseleniya/