Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18.11.2023
Заключны этап абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023" прайшоў у Віцебску.
У Віцебску прайшоў заключны этап абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023" і ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
У канцэртную залу "Віцебск" прыехалі дэлегацыі з усіх рэгіёнаў і ганаровыя госці са сталіцы краіны. Заслужанымі ўзнагародамі адзначаны больш за 100 аграрыяў. Ушанаванне лепшых праходзіла на дзвюх лакацыях.
Больш за сорак чалавек узнагароджаны ганаровымі граматамі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты", пуцёўкамі ў санаторыі ад Рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК.
Удзел у свяце прыняла і дэлегацыя Докшыцкага раёна.
Докшыцкі раён стаў лепшым сярод раёнаў Віцебскай вобласці па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Высокую ўзнагароду кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін уручыў старшыні райвыканкама Алегу Кавалёнку.
Бягомльскі лясгас стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу "Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў". Узнагарода ўручана Аляксандру Давідовічу, дырэктару Бягомльскага лясгаса.
Несцяровіч Пётр Аляксандравіч, галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталяваннем упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Докшыцкага райвыканкама ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.