Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Занятак для душы дапамогуць знайсці ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў

07.10.2020

Занятак для душы дапамогуць знайсці ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў

Таленавітымі, творчымі людзьмі поўніцца раённы Дом рамёстваў. Тут вядзецца пастаянная мэтанакіраваная работа па адраджэнню і зберажэнню традыцыйнай народнай спадчыны.

- Нашы майстры развіваюць некалі папулярныя ў нашых прабабуль і прадзядуль заняткі, - кажа дырэктар установы Іна Карпеко. - Плятуць з саломкі і лазы, выразаюць розныя рэчы з дрэва, лепяць з гліны, вышываюць і ткуць. Дарэчы, цяпер упрыгажэнні, адзенне, падарункі, зробленыя ўласнаручна ў народным стылі, вельмі папулярныя. Дакрануцца да мастацка-этнаграфічнай спадчыны і стаць майстрам і распаўсюднікам можна ў аб'яднаннях па інтарэсах, якія праводзяць у Доме рамёстваў высакакласныя спецыялісты. Дарэчы, бясплатна.

Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў майстар Таццяна Марціновіч, якая дэманстравала свае вырабы нават у Дубаі, «вядзьмарыць» над беларускім золатам - саломкай. Акрамя маляўнічых пано, яна стварае прыгожыя капялюшы, якія спатрэбяцца, напрыклад, у летні гарачы дзень. Не менш заслужаныя майстры, уласная скарбонка якіх поўніцца дыпломамі пераможцаў рознага ўзроўню конкурсаў і фестываляў, Таццяна Гаварцова і Наталля Пятровіч. Таццяна - спецыяліст па лозапляценнi. Дарэчы, пах, якім напаўняецца пакой рукадзельніцы пры выварваннi вярбовых дубцоў, чароўны. Не менш дзівосныя і вырабы - кошыкi, гаспадарчыя сумкі, вазы і многае іншае. Авалодаўшы гэтым майстэрствам, можна плесці і больш манументальныя рэчы - мэблю, агароджу і нават альтанкі.

Наталля адраджае ткацкае майстэрства - працуе на вельмі старадаўнім станку. Не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі цікавяцца разьбой па дрэве, якая ў руках выбітнага мастака Віктара Гарбачова літаральна ажывае. Асаблівую цікавасць выклікаюць вырабленыя ім рухомыя цацкі. З ганчарным мастацтвам пазнаёміць Сяргей Лубачко, і вы зможаце парадаваць сябе духмяным чаем са зробленага сваімі рукамі глінянага кубачка. Дзецям жа заўсёды цікава зляпіць свістульку, майстар-клас па вырабе якой Сяргей Уладзіміравіч звычайна дэманструе на розных святах.

Пачынаць знаёмства са старажытнымі народнымі рамёствамі можна ў любым узросце і ў любы час, асабліва цяпер, калі ўжо з кожным днём усё раней цямнее і больш доўгім становіцца вечар. Вось і вольны час, каб прысвяціць сябе цікавай і карыснай справе. Калі вашы рукі здольныя і ўмеюць працаваць, а душа жадае прыгажосці, тэлефануйце па нумары 2-12-30. Вас там чакаюць.

Тэкст і фота Яўгеніі Малевіч.

http://www.dokshitsy.by/2020/10/zanyatie-dlya-dushi/