Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Докшыцах

02.04.2025

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Докшыцах

У Докшыцах пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

У працы прэзідыума прыняў удзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

✔Аб развіцці турыстычнага патэнцыялу Докшыцкага раёна расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Віктар Гаўрыловіч.

Валянціна Рандарэвіч:

- Раён мае добры турыстычны патэнцыял, які неабходна шырока рэкламаваць. Наладжваць больш цеснае ўзаемадзеянне па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Сяргей Абірала:

- Кожны турыстычны аб'ект павінен прыносіць прыбытак.

✔Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны" на 2021 - 2025 гады далажыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Фурсевіч.

На 1 красавіка 2025 г. на дзяржаўным уліку ў Докшыцкім раёне знаходзіцца 35 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войн, з іх: 2 воінскія могілкі, 12 брацкіх магіл, 11 індывідуальных, 10 ахвяр вайны. Помнікаў воінскай славы, памятных знакаў - 60. Тры пахаванні ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Валянціна Рандарэвіч:

- Наша гісторыя багатая слаўнымі падзеямі і знакамітымі імёнамі, якія недапушчальна забыць. Неабходна прадоўжыць работу па выяўленні і пашпартызацыі няўлічаных раней воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр войн, устанаўленні і ўвекавечанні імёнаў раней невядомых загінуўшых у гады ВАВ і іншых войнаў воінаў і мірных жыхароў, нанясенне прозвішчаў на мемарыяльныя пліты.

✔Пра план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне далажыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко.