Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.01.2020
«Знать, чтобы жить» – под таким названием в детской библиотеке состоялась интерактивная игра
Пад такой назвай у рамках праекта “Докшыцы – здаровы горад” у дзіцячай бібліятэцы адбылася інтэрактыўная гульня. У ёй прынялі ўдзел дзевяцікласнікі СШ № 1 г. Докшыцы
Пра тое, што такое ВІЧ-інфекцыя, нагадала дзецям метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алёна Занько. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю слухалі пра сур’ёзную праблему, што губіць чалавека, які абыякава адносіцца да свайго і здароўя блізкіх. Затым, раздзяліўшыся на каманды, з задавальненнем выконвалі розныя заданні на тэму прафілактыкі ВІЧ/СНІД: малявалі насценную газету, адказвалі на пытанні і нават выказвалі свае меркаванні наконт гэтай сусветнай праблемы. У час мерапрыемства арганізатары прадэманстравалі відэасюжэт пра тое, як перадаецца СНІД. І ў чарговы раз пераканаліся, што ён не разносіцца ні праз сяброўскі поціск рук, ні камарамі, ні праз паветра, ні праз адзенне, а толькі цераз кроў – ад носьбітаў ВІЧ-інфекцыі да здаровага чалавека.– Інтэрактыўная гульня спадабалася ўсім, – падзяліўся вучань 9 класа Віталь Плыгаўка. – Адна справа, калі проста ў размове чуеш пэўныя лічбы, і зусім іншая, калі інфармацыю ўспрымаеш з дапамогай відэаролікаў, дзе ўбачанае прымушае суперажываць, думаць і рабіць выснову, уласны выбар асабістага жыцця і правіл паводзін.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.Фота аўтара.