Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Абітурыенту-2026: што зменіцца ў парадку арганізацыі і правядзення ЦТ?

12.03.2026

Абітурыенту-2026: што зменіцца ў парадку арганізацыі і правядзення ЦТ?

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. нумар 714 і ад 9 жніўня 2022 г. нумар 518", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ўрада.

Дакументам уносяцца змяненні ў палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у мэтах рэалізацыі прапаноў дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе.

У прыватнасці, пастановай прадугледжваецца ўстанаўленне патрабаванняў да пунктаў правядзення ЦТ па забеспячэнню неабходных умоў для абітурыентаў з асаблівымі індывідуальнымі патрэбнасцямі (магчымасць выкарыстання спецыялізаваных устройстваў, у тым ліку прылад мабільнай сувязі з праграмным забеспячэннем для кантролю стану здароўя, прадастаўленне абітурыентам з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата спецыяльных месцаў у аўдыторыі для праходжання ЦТ з улікам іх патрэбнасцей).

Пры гэтым для такіх абітурыентаў пры рэгістрацыі і праходжанні ЦТ уводзяцца патрабаванні прадастаўлення медыцынскай даведкі аб стане здароўя і ўказанні ў заяве неабходнасці забеспячэння спецыяльных умоў.

Пастановай таксама прадугледжваецца ўдакладненне пераліку абмежаванняў для абітурыентаў пры праходжанні ЦТ (забарона вынасу з аўдыторыі і пункта правядзення ЦТ пісьмовых нататак і запісаў на любым носьбіце) і канкрэтызацыя патрабаванняў да калькулятараў, якія могуць выкарыстоўвацца пры выкананні экзаменацыйных работ па вучэбных прадметах "Хімія", "Фізіка".