Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці

26.05.2026

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ нумар 170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пресс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 72 жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. У іх ліку прадстаўніцы сферы лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчых арганізацый, сацыяльнай сферы, лясной гаспадаркі, гандлю, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — работніца Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Бандарчук, камплектоўшчык дэталяў цацак фабрыкі "ПП Палессе" Таццяна Кручко, палявод сельгаспрадпрыемства "Парахонскае" Зоя Лаўранчук, страхавы агент прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Гомелі Кацярына Вягера, майстар лесу Добрушскага лясніцтва Вольга Верхавец, апаратчык пастэрызацыі цэха марожанага прадпрыемства «Інгман марозіва» Ірына Карнеева, спецыяліст па суправаджэнні праграмнага забеспячэння сельгаспрадпрыемства "Галынка" Вольга Дзішко, настаўнік сярэдняй школы №38 Гродна Наталля Мікуліч, зборшчык абутку прадпрыемства "Легпрамразвіццё" Тамара Лукановіч.