Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10.04.2026
Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Адбыліся кадравыя змены ва ўрадзе. Новым намеснікам прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прызначаны Аляксандр Церахаў. На гэтай пасадзе ён змяніў Анатоля Сівака.
Новыя міністры
Змяненні закранулі і міністэрствы. Марат Маркаў узначаліць Міністэрства культуры, а яго ранейшую пасаду міністра інфармацыі заняў Дзмітрый Жук.
«БЕЛТА» і «АТЛАНТ»
Назначэнні закранулі і іншыя ўстановы медыясферы: генеральным дырэктарам БЕЛТА стаў Андрэй Мохар, які раней кіраваў дырэкцыяй інфармацыйнага вяшчання тэлеканала ОНТ.Абнаўленне закранула і прамысловы сектар: новым дырэктарам прадпрыемства "Атлант" стаў Андрэй Дзікун.
Дыпкорпус
У дыпламатычным корпусе таксама адбыліся змены - Міхаіл Орда назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Манголіі.
Змены ў рэгіёнах
Абнаўленні адбыліся ў Віцебскім аблвыканкаме. Пасты намеснікаў старшыні занялі два новыя кіраўнікі. Аляксей Гуйда будзе курыраваць сацыяльную сферу і ідэалогію - раней ён узначальваў галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта. За будаўніцтва і жыллёва-камунальную гаспадарку зараз адказвае Пётр Белусь, які да гэтага кіраваў Глыбоцкім раёнам.
Новыя кіраўнікі ў 4 раёнах
Шэсць кадравых рашэнняў датычацца мясцовай улады. Новыя кіраўнікі прызначаны ў Браслаўскім, Глыбоцкім, Аршанскім і Воранаўскім раёнах.