Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19.02.2025
Беларусь прадоўжыць пошук і вяртанне страчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны культурных каштоўнасцей
У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі - намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.
Юрый Амбразевіч праінфармаваў аб дзейнасці Міністэрства замежных спраў і загранустаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны, а таксама аб супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй у гэтай сферы.
Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі дзейнасці Камісіі ў 2024 годзе і абмеркавалі напрамкі работы ў 2025 годзе. Асаблівы акцэнт быў зроблены на пытаннях па пошуку і вяртанні ў Беларусь страчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх культурных каштоўнасцей.
Па выніках пасяджэння быў адобраны план работы камісіі на 2025 год, які ўключае шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне пытання аб вяртанні перамешчаных з беларускіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах.
БелТА