Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 13,5 працэнта да $3,057 млрд

11.03.2021

Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 13,5 працэнта да $3,057 млрд

Беларусь у студзені 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 13,5 працэнта да $3,057 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў больш за $5,6 млрд, што на 11 працэнтаў больш, чым за студзень 2020 года. У тым ліку імпарт склаў больш за $2,6 млрд (рост на 8,2 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $425,4 млн (у студзені 2020-га сальда таксама было дадатнае - на ўзроўні $261,8 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 15,1 працэнта да $4,6 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 19,4 працэнта да $2,36 млрд, імпарт - на 10,9 працэнта да $2,26 млрд. Сальда склалася дадатнае ў памеры $100,2 млн (у студзені 2020 года яно было адмоўнае і складала $61,2 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 4,1 працэнта да $1,054 млрд. Экспарт паслуг скараціўся на 3 працэнты да $689,9 млн, імпарт паслуг - на 6,1 працэнта да $364,7 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $325,2 млн (у студзені 2020 года дадатнае сальда складала $323 млн).

БелТА