Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Беларускія банкі ў 2025 годзе павялічылі інвестыцыйнае фінансаванне ў 1,5 раза

30.01.2026

Беларускія банкі ў 2025 годзе павялічылі інвестыцыйнае фінансаванне ў 1,5 раза

Беларускія банкі ў 2025 годзе павялічылі інвестыцыйнае фінансаванне ў 1,5 раза. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядрэнныя вынікі дасягнуты ў фарміраванні рэсурснай базы для крэдытавання эканомікі. Прыняты адпаведныя стымулюючыя меры, што дазволіла стварыць умовы для росту тэрміновых укладаў насельніцтва. На пачатак бягучага года агульны аб'ём такіх дэпазітаў у банках перасягнуў Br15 млрд, што ў 1,4 раза больш за аналагічны паказчык у мінулым годзе. Пры гэтым доўгатэрміновыя безадзыўныя рублёвыя ўклады грамадзян фактычна дасягнулі Br11 млрд, што складае 73 працэнты ў агульным аб'ёме тэрміновых і ўмоўных укладаў насельніцтва. Пры гэтым, нягледзячы на рост пэўных ставак па ўкладах, удалося палепшыць умовы крэдытавання прадпрыемстваў. Сярэднія рыначныя стаўкі па рублёвых крэдытах юрыдычных асоб у снежні 2025 года склалі 11,7 працэнта гадавых, што ніжэй за снежань 2024 года. Гэта значыць траекторыя няхай і плаўная, але сыходная", - сказаў Раман Галоўчанка.

У сваю чаргу па інвестыцыйных крэдытах стаўкі складваліся яшчэ на больш камфортным узроўні - у сярэднім на 2-2,5 працэнтнага пункта ніжэй за стаўкі па іншых крэдытах рэальнаму сектару.

"Рост рэсурснай базы дазволіў банкам закрыць патрэбнасці эканомікі ў фінансавых рэсурсах. Тэмпы крэдытавання перасягнулі прагнозныя значэнні. Пры мэтавым паказчыку ў памеры не меншым за 16 працэнтаў фактычна інвестыцыйнае фінансаванне за мінулы год павялічылася ў 1,5 раза. Спажывецкае крэдытаванне ўзрасло практычна на трэць - да Br1,5 млрд", - адзначыў старшыня праўлення Нацбанка.

У цэлым за 2025 год прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі склаў 11,3 працэнта, што адпавядае мэтаваму параметру. "Хоць і не ўсе банкі з гэтай задачай справіліся. Усяго адстаюць ад задання шэсць банкаў, з іх два наблізіліся да задання даволі блізка, не хапіла крыху", - дадаў Раман Галоўчанка.

БелТА