Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Лукашэнка: Дзень Перамогі - вялікае свята, але сёння яно з прысмакам болю і смутку

10.05.2022

Лукашэнка: Дзень Перамогі - вялікае свята, але сёння яно з прысмакам болю і смутку


Дзень Перамогі - вялікае свята, але сёння яно з прысмакам болю і смутку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час выступлення Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг гучных і часам рэзкіх заяў, як кажуць, на злобу дня. Прэзідэнт звярнуўся не толькі да суайчыннікаў, але і да народаў краін Захаду, іх палітычных эліт.

"Прабачце за гэты нефармат. Здаецца, свята. Але, пагадзіцеся, вялікае, найвялікшае свята - з прысмакам гора і смутку. Не хацелася б, каб гэта паўтарылася. Але вы павінны помніць: гэта наша Перамога, мы яе проста не павінны нікому аддаць. Гэта наш найвялікшы здабытак. Здабытак не толькі беларусаў, але ўсіх народаў Савецкага Саюза, руху Супраціўлення на Захадзе, усіх людзей, у тым ліку амерыканцаў, англічан, немцаў, якія ваявалі супраць фашызму. Давайце гэта цаніць!" - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў з адным з самых галоўных свят. Прэзідэнт пажадаў героям-ветэранам здароўя і даўгалецця, а ўсім беларусам - міру і дабрабыту.

"Няхай жыве і працвітае наша чыстая, светлая, цудоўная мірная Белая Русь. Няхай праз вякі захоўваецца памяць пра воінаў-пераможцаў. З Днём Перамогі!" - дадаў Прэзідэнт.