Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце ШАС

31.08.2026

Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар 1 верасня ў Бішкеку прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прымеркаваны да 25-годдзя заснавання арганізацыі.

У сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Аляксандр Лукашэнка акрэсліць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках работы арганізацыі, агучыць прапановы па яе далейшым развіцці і ўмацаванні статусу на міжнароднай арэне.

Па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце шырокага пераліку дакументаў, галоўны з якіх — дэкларацыя 25-годдзя ШАС. Плануецца таксама разгледзець шэраг пытанняў у сферах бяспекі, энергетыкі, транспарту, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, лічбавізацыі.

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.

У графіку рабочага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы таксама шэраг сустрэч на палях саміту з замежнымі калегамі.