Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
01.06.2026
Лукашенко - гендиректору ФАО: Беларусь играет важнейшую роль в мире в обеспечении продовольствием
Беларусь адыгрывае найважнейшую ролю ў свеце ў забеспячэнні харчаваннем. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дунъюем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Ёсць пра што пагаварыць сёння. І тое, што вы прыехалі ў Беларусь, гэта не выпадкова. У сілу таго, што наша краіна адыгрывае найважнейшую ролю ў забеспячэнні харчаваннем на нашай Зямлі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Нашы магчымасці і нашу палітыку ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання, тэхналогій, забеспячэння людзей на нашай планеце вы добра ведаеце. Мы валодаем высокаразвітай сельскай гаспадаркай, мы вырабляем увесь спектр неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі для вырошчвання тых ці іншых культур, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Самае галоўнае — мы сёння супрацоўнічаем з тымі дзяржавамі, якія маюць патрэбу ў тэхналогіях у галіне аграрнага бізнесу. І не толькі прадаём туды харчаванне, але робім усё, каб гэтыя краіны, іх грамадзяне мелі магчымасці вырабляць у сябе сельскагаспадарчую прадукцыю. Мы навучаем людзей і там, і ў Беларусі, і многага дасягнулі ў вытворчасці прадуктаў харчавання і забеспячэнні грамадзян, напрыклад, Афрыкі».
Беларусь з’яўляецца паўнапраўным членам ФАО з 2005 года. Краіна ўдзельнічае ў распрацоўцы і прыняцці рашэнняў па міжнародных праблемах у сельскагаспадарчай і харчовай сферах, абменьваецца з краінамі-ўдзельніцамі інфармацыяй аб прынятых мерах і дасягнутым прагрэсе ў галіне павышэння якасці харчавання і ўзроўню жыцця насельніцтва, паляпшэння эфектыўнасці вытворчасці і размеркавання сельскагаспадарчых прадуктаў.
З моманту ўступлення Беларусі ў ФАО ў краіне рэалізаваны двухбаковыя праекты тэхнічнага супрацоўніцтва на суму каля $2 млн, а таксама шэраг рэгіянальных праектаў арганізацыі. У цяперашні час рэалізуюцца чатыры праекты ФАО на суму $470 тыс. На перыяд да 2030 года прадугледжана магчымае фінансаванне праектаў для Беларусі на суму да $1 млн.-0-