Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.03.2026
Лукашэнка бачыць патэнцыял для павелічэння ўдвая тавараабароту з Казахстанам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць патэнцыял для павелічэння ўдвая тавараабароту з Казахстанам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 17 сакавіка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Цімурам Жаксылыкавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што для Беларусі Казахстан - ключавы партнёр сярод краін Цэнтральнай Азіі і адносіны паміж дзяржавамі і народамі заўсёды былі і застаюцца добрымі. "Вялізная краіна, вялікае насельніцтва. Вельмі добрыя сувязі, вельмі добрыя планы нашага супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што цяперашні ўзровень узаемнага гандлю таварамі і паслугамі знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні - больш за паўтара мільярда долараў. Але, як кажуць, няма мяжы дасканаласці, таму і на будучыню бакі будуюць амбіцыйныя планы. "Мы проста можам падвойваць тавараабарот. У нас ёсць імкненне да гэтага", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што магчымасць рэалізацыі канкрэтных праектаў абмяркоўвалася ў тым ліку на яго нядаўняй сустрэчы са старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерланам Кашанавым. Акрамя таго, урадавая дэлегацыя Беларусі ў канцы 2025 года наведвала Казахстан і там таксама адбыўся шэраг значных мерапрыемстваў і сустрэч, былі дасягнуты самавітыя дамоўленасці."Мы вельмі спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з Казахстанам. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы вельмі паважаем вашых працавітых людзей. Мы падтрымліваем той курс, які вы праводзіце. Вельмі сур'ёзны курс. Вы кожны год займаецеся рэформамі, не крычыце, але спакойна ў гэтых адносінах робіце шмат чаго. мы будзем вельмі надзейнымі партнёрамі для вас", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Тавараабарот Беларусі і Казахстана за 2025 год склаў каля $1,383 млрд., і гэта самы вялікі паказчык з 2021 года. Сальда для беларускага боку дадатнае, аб'ём экспарту за мінулы год склаў каля $1,078 млрд. Беларусь пастаўляе ў Казахстан у асноўным сыры, тварог, малако і вяршкі, каўбасы, прадукты з мяса, ялавічыну, драўняныя пліты.Аб'ём гандлю паслугамі паміж дзвюма краінамі за 2025 год вырас амаль на 6 працэнтаў і склаў $470,5 млн. За гэты перыяд у эканоміку Беларусі паступіла больш як $69 млн. казахстанскіх інвестыцый, з іх прамыя - каля $27 млн.