Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы медыцыны абмеркавалі ў Мінэканомікі

15.03.2021

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы медыцыны абмеркавалі ў Мінэканомікі

У Мінэканомікі адбылася сустрэча намесніка міністра эканомікі Анжалікі Нікіцінай з генеральным дырэктарам карпарацыі САМСЕ Ван Юйханам і дырэктарам Інстытута культуры і эканомікі Цзіньтай Цай Чуаньцынем, у час якой абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы медыцыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

"Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Беларусі, стварэння цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", - адзначылі ў прэс-службе. - Кітайскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у селекцыі лекавых раслін на тэрыторыі Беларусі, вытворчасці лекавых і прафілактычных сродкаў з раслін, якія растуць у краіне, а таксама далейшым іх экспарце ў КНР".

ААТ "Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС" - даччыная кампанія Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "СІНОМАЧ". Асноўная яе дзейнасць - генеральны падрад міжнародных праектаў, унутрыдзяржаўнае і міжнароднае інвесціраванне і гандаль.

Інстытут культуры і эканомікі Цзіньтай - агенцтва па аказанні сацыяльных паслуг, заснаванае па рашэнні Міністэрства грамадзянскіх спраў КНР. Яго мэта - забеспячэнне пераемнасці і развіцця традыцыйнай кітайскай культуры.

БелТА