Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 11,8 працэнта

17.12.2024

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 11,8 працэнта

Рознічны тавараабарот у студзені - лістападзе 2024 года склаў Br80,8 млрд, або 111,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br26,3 супраць Br22,6 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 95 працэнтаў рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - лістападзе 2024 года склаў Br76,8 млрд, або 112,8 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот склаў Br164,9 млрд, або 103 працэнты ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - лістапада 2023 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання склаў Br5,6 млрд, або 110,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - лістапада 2023 года.

БелТА