Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Тыдзень кансультавання да Дня сям'і пройдзе ў Беларусі 11-15 мая

07.05.2026

Тыдзень кансультавання да Дня сям'і пройдзе ў Беларусі 11-15 мая

Тыдзень кансультавання «Усё для сям’і» да Дня сям’і пройдзе ў Беларусі 11–15 мая. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 11 па 15 мая з 9.00 да 10.30 (у некаторых падраздзяленнях — паводле асобнага графіка) прамыя тэлефонныя лініі арганізуюць упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (абласныя, раённыя, гарадскія), аддзелы сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, абласныя і гарадскія аддзелы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама Міністэрства аховы здароўя.

Кансультацыю можна атрымаць па пытаннях прызначэння пенсій, дапамог, сямейнага капіталу, адраснай сацыяльнай дапамогі, ільгот для шматдзетных сем’яў. Пракансультуюць па пытаннях працоўных адносін, аховы працы, занятасці, медыка-сацыяльнай дапамогі, сумеснага знаходжання маці і дзіцяці ў стацыянары, а таксама дыспансерызацыі дзяцей, прэгравідарнай падрыхтоўкі.

Поўны пералік нумароў тэлефонаў, дат і часу размешчаны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.