Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Беларусі актуалізавалі дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады

14.07.2025

У Беларусі актуалізавалі дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады

У Беларусі скарэкціравалі дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 ліпеня 2025 года нумар 377, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 года нумар 50 і ад 23 кастрычніка 2023 года нумар 716. Па некаторых пазіцыях павялічана фінансаванне, а таксама абноўлены пералікі кацельняў, якія пераводзяцца на выкарыстанне ў якасці паліва драўняных гранул (пелетаў), рэгіянальных аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні ЦКА, уключаючы вытворчасць прэ-RDF-паліва і RDF-паліва, і палігонаў для іх пахавання.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Дзяржпраграма накіравана на далейшае развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ), сферы бытавога абслугоўвання, павышэнне даступнасці энерга- і газазабеспячэння ў населеных пунктах. У праграму ўключана 7 падпраграм: "Даступнасць паслуг", "Добраўпарадкаванне", "Эфектыўнае цеплазабеспячэнне", "Рамонт жылля", "Чыстая вада", "Мэта 99", "Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў".

Для рэалізацыі праграмы распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, у іх лік увайшлі: прадастаўленне насельніцтву льгот па аплаце ЖКП, безнаяўных жыллёвых субсідый, распрацоўка і ўдасканаленне тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы ЖКГ, набыццё і замена ліфтаў, будаўніцтва водазаборных свідравін, удасканаленне сістэм абыходжання з камунальнымі адходамі і інш.

БелТА